BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Да 15-годдзя "Народнага альбома" знятая дакументальная стужка

28.12.2012
Да 15-годдзя "Народнага альбома" знятая дакументальная стужка
Дакументальны фільм "Шлях да мроі: Народны Альбом" распавядае пра гісторыю стварэння культавага музычнага праекта.

“Cупольны музычны праект “Народны альбом”” святкуе сваё 15-годдзе, нагадвае "Еўрарадыё". У запісе дыску ўзялі ўдзел больш за 20 чалавек — амаль усе тагачасныя зоркі беларускага року ды прадстаўнікі радыё 101.2. Ідэйным натхняльнікам і аўтарам большасці тэкстаў стаў мастак і паэт Міхал Анемпадыстаў.

“Спачатку напісаўся “Настаўнік Рагойша”, які быў інспіраваны заходнебеларускай фактурай ды стылістыкай, — узгадвае аўтар. — Яна настолькі прыдатная для працы, настолькі стыльная, настолькі цікавая, што напісаўся верш. То бок, я не сядзеў і не чухаў галаву, пра што напісаць, хутчэй, наадварот. А пасля “Настаўніка Рагойшы” праз шмат гадоў пачалі з’яўляцца “Два польскіх шпіёны”, “Кантрабандыст”, і паступова гэта ўсё набыло крытычную масу, з якой ужо можна было рабіць альбом”.

Музычная п’еса, дзеянне якой адбываецца ў несавецкай Заходняй Беларусі ў мiжваенны перыяд, адразу атрымала прызнанне ў публікі. На тады яшчэ ўплывовым фестывалі “Рок-каранацыя-97” дыск быў прызнаны альбомам году, ды праходзіў у намінацыі “Лепшы тэкст года”.

“Ён мае розныя ўзроўні каштоўнасцяў, – тлумачыць неверагодную папулярнасць ужо культавага альбома Міхал Анемпадыстаў. – Ён з цікаўнасцю слухаецца і лёгка запамінаецца, апроч гэтага, у ім ёсць культурніцкі ды ідэалагічны стрыжань. Усё ж, гэта не проста зборка песень, гэта канцэпцыя, гэта у нейкім сэнсе культурніцкая картка пэўнага часу і пэўных тэрыторый Беларусі. І пры тым, што ён вітальны і добразычлівы ў адносінах да ўсіх персанажаў, у ім ёсць і самаіронія, і іронія, гумар, а гэта заўсёды прасцей рэтрансляваць”.

Міхал адзначае, што “Народны альбом” — рэч скончаная, таму ніякіх працягаў быць не можа. Маўляў, было б добра працягнуць традыцыю, выконваць “альбом” раз на год у Мінску, але апошнім часам па зразумелых прычынах гэтага не атрымліваецца.

Каб адзначыць юбілей праекту, журналіст Севярын Квяткоўскі разам з групай паплечнікаў пад агульнай назвай Budzma TV вырашыў зняць фільм пра стварэнне “Народнага альбому” і яго ўплыў на тагачаснае культурнае жыццё Беларусі.

“Многія не ведаюць, забыліся, што не толькі 20, але і 15 і 10 гадоў таму жыццё ў Беларусі буяла ва ўсіх сферах, людзі стваралі і імкнуліся нешта змяніць, пабудаваць новае, — тлумачыць мэту стварэння фільма Севярын. — А цяпер у грамадстве, мне падаецца, пануе нейкая дэпрэсія, пэўны застой. Я думаю, што нам, старэйшым, трэба ўзгадаць, што можна жыць цікавей, весялей ды будаваць нейкую перспектыву і распавесці пра гэта малодшаму пакаленню”.

 Магчыма, у будучым з’явіцца і поўнафарматная стужка. Да таго ж, плануецца, што пасля фільма “Шлях да мроі: Народны Альбом” перыядычна будуць з’яўляцца і дакументальныя стужкі пра іншыя праекты ды падзеі тых часоў, але падрабязнасці пакуль не адкрываюцца.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео