BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Наста Палажанка і Зміцер Дашкевіч сталі мужам і жонкай

27.12.2012
Наста Палажанка і Зміцер Дашкевіч сталі мужам і жонкай
Личности
Рэгістрацыя шлюбу адбылася ў гарадзенскай турме.

Шлюб даў права на спатканне - першае за два гады. Ва ўмовах гарадзенскай турмы строгага рэжыму гэта – 2 гадзіны праз шкло, і тое не адразу. Але Наста Палажанка, якая стала Настай Дашкевіч, лічыць гэтыя падзеі Божым цудам на Каляды і іх са Змітром вялікай перамогай, паведамляе "Еўрарадыё".

Больш чым год ім замінала фармальнасць – Змітру так і не вярнулі пасля суда пашпарт. Калі пашпарт быў адноўлены, былі доўгія затрымкі, зрывы і пераносы, пакуль нарэшце Наста не пачула ў ЗАГСе дату: 19 снежня. Наста нават пасля гэтага была гатовая да падвоху – надта ўжо марудна і доўга супрацоўнікі турмы спраўджвалі, ці ўсе дакументы ў парадку.

Сама рэгістрацыя шлюбу заняла 5 хвілін. Яшчэ 5 ім далі пабыць разам. Потым супрацоўнікі турмы выбачыліся і вывелі Дашкевіча з пакоя.

24 сакавіка 2011 г. Зміцер Дашкевіч быў асуджаны на 2 гады зняволення нібыта за хуліганства. Суд прызнаў, што 18 снежня 2010 г. Зміцер Дашкевіч і актывіст Маладога Фронту Эдуард Лобаў збілі ў Мінску мінакоў. Дашкевіч і Лобаў сваёй віны не прызналі і заявілі, што гэта была правакацыя спецслужбаў напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

28 жніўня 2012 года на закрытым выязным пасяджэнні суд прызнаў Змітра Дашкевіча вінаватым у «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» і пакараў яго годам пазбаўлення волі. 30 кастрычніка выязны Мазырскі суд пастанавіў перавезці лідэра Маладога Фронту Змітра Дашкевіча з мазырскай калоніі ў «крытую» турму. Цяпер ён знаходзіцца ў Гарадзенскай турме.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала лідэра «Маладога фронту» вязнем сумлення.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео