BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Гомельскія НДА пратэстуюць супраць знішчэння унікальных драўляных будынкаў Гомеля

27.12.2012
Гомельскія НДА пратэстуюць супраць знішчэння унікальных драўляных будынкаў Гомеля
Рэзалюцыя па сітуацыі са знішчэннем гістарычнай драўлянай забудовы горада Гомеля была падпісаная на сходзе незалежных некамерцыйных грамадскіх арганізацый ды ініцыятываў Гомельшчыны.

Цягам апошніх год у горадзе Гомелі склалася сітуацыя, якая моцна турбуе шмат каго з жыхароў гораду ды прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, пішуць "Сильные новости". У межах выканання генеральнага плану рэканструкцыі абласнога цэнтра, адбываецца знішчэнне гістарычнай драўлянай забудовы Гомеля ў Цэнтральным раёне, ў тым ліку ў раёне вуліц Валатаўская – Парыжскай Камуны.

Між іншым, незалежныя эксперты, этнографы, гісторыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці адзначаюць, што менавіта гістарычная драўляная архітэктура з'яўляецца адметнаю рысай Гомелю. На жаль, на сённяшні дзень даводзіцца канстатаваць, што частка ўнікальных будынкаў ужо знішчана і не можа быць адноўлена. Лёс астатніх - пад вялікім пытаннем: працэс іх руйнавання спынены праз запатрабаванне Міністэрства культуры, якое зараз разглядае пытанне аб прысваенні гэтым дамам статусу гісторыка-культурных помнікаў. Умяшальніцтва Міністэрства культуры ў гомельскую сітуацыю стала магчымым пасля калектыўнай работы па зборы неабходных дакументаў, выкананай актывістамі грамадскага аб’яднання ГМКГА “Талака” і сябрамі мясцовай філіі “Таварыства Беларускай Мовы імя Францыска Скарыны”.

У сувязі з усім вышэй пазначаным прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Гомеля і Гомельская вобласці выказваюць глыбокую заклапочанасць тым, што працэс знішчэння гістарычнага цэнтра Гомеля ідзе без узгаднення з зацікаўленай часткай грамадства. Грамадзянскія актывісты занепакоеныя, што руйнаваннем драўляных дамоў канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя наносіцца вялікая шкода гістарычнай, духоўнай, культурнай спадчыне Гомеля.

Гомельскія НДА заклікаюць неадкладна правесці шырокія грамадскія слуханні па праблеме, з абавязковым удзелам прадстаўнікоў мясцовых уладаў, Міністэрства культуры, Міністэрства архітэктуры, культурных установаў ды грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікоў зацікаўленых грамадскіх арганізацый, незалежнай ды дзяржаўнай прэсы.

Грамадскасць патрабуе зрабіць неадкладныя захады для таго, каб унікальныя драўляныя будынкі Гомеля, пры рэканструкцыі адзначаных вуліц, не знішчаліся б, але захоўваліся для далейшага выкарыстання ў культурных ды турыстычных мэтах (гэта можа быць стварэнне музея пад адкрытым небам, стварэнне комплекса “Стары горад” і інш.).

Прадстаўнікі НДА мяркуюць, што неабходна распрацаваць з удзелам дзяржаўных і незалежных гісторыкаў, культуролагаў, этнографаў, а таксама з прыцягненнем шырокага кола грамадства, Канцэпцыю захавання культурнай спадчыны Гомелю, якая будзе забяспечваць і гарантаваць выратаванне галоўных унікальных гістарычных помнікаў Гомельшчыны".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео