BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Рагачоўскі райвыканкам забараняя мясцоваму сайту карыстацца сімволікай Рагачова

22.12.2012
Рагачоўскі райвыканкам забараняя мясцоваму сайту карыстацца сімволікай Рагачова
Рагачоўскі раённы выканаўчы камітэт адбірае рог у незалежнага сайта vrogacheve.ru.

У лісце да мясцовага грамадскага актывіста, цяперашняга рэдактара згаданага сайту Дзяніса Дашкевіча намеснік старшыні райвыканкама ў пытаннях ідэалогіі Васіль Каральчук патрабуе зняць выяву рога ў залатым полі з інтэрнет-партала, пiша Тут i цяпер.

Пры гэтым чыноўнік спасылаецца на палажэнне і рашэнне райсавета пра герб і сцяг горада, якія прыняты ў маі 2001 года. І далей піша: "Права на выкарыстанне сімволікі Рагачова і Рагачоўскага раёна даецца Рагачоўскім райвыканкамам. На сайце vrogacheve.ru выкарыстоўваецца герб Рагачова без узгаднення з райвыканкамам".

Калі рэдактар не ліквідуе "наяўныя парушэнні ўстаноўленага парадку прымянення афіцыйных сімвалаў горада і раёна", то яго чакае адказнасць паводле беларускага заканадаўства. Якая менавіта – не сказана.

Дашкевіч: "Хутка, відаць, дойдзе да таго, што, каб апрануцца ў цішотку з афіцыйнай выявай якога-кольвечы герба горада, а тым больш Беларусі, трэба будзе гэта ўзгадняць з уладамі".

Спадар Дашкевіч адзначае, што па каларыстыцы рог на сайце адрозніваецца ад рога на афіцыйным гербе – ён не чарнаватага, а светла-шэрага колеру. Апрача таго, закон пра аўтарскія і сумежныя правы сцвярждае: афіцыйныя геральдычныя сімвалы – сцягі, гербы адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Рэспублікі Беларусь, геральдычныя, нагрудныя знакі, эмблемы дзяржаўных органаў – не з'яўляюцца аб'ектамі аўтарскага права. Выкарыстанне іх без спецыяльнага ўзгаднення не забаронена.

"Чыноўнікам бы радавацца, што інтэрнет-рэсурс прапагандуе мясцовыя геральдычныя сімвалы. А яны змагаюцца з гэтым. Відаць, апасаюцца, што вакол сайта гуртуюцца людзі. Таму і ствараюць усякія перашкоды", – кажа Дашкевіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео