BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Беларускі пісьменнік і перакладчык Дзмітры Плакс узнагароджаны Шведскай акадэміяй

21.12.2012
Беларускі пісьменнік і перакладчык Дзмітры Плакс узнагароджаны Шведскай акадэміяй
Личности
Прэмія ў памеры 40 тыс. крон шведскіх крон прысуджаная Шведскай акадэміяй Дзмітру Плаксу за падтрымку шведскай культуры за мяжой.

Дзмітры Плакс стала жыве ў Стакгольме ўжо амаль дваццаць гадоў, піша радыё "Свабода". За гэты час добра вывучыў шведскую мову ды неаднаразова перакладаў вядомых шведскіх аўтараў на беларускую мову. У ягоным перакладзе выйшла, напрыклад, кніга «Піпі Доўгаяпанчоха» Астрыд Ліндгрэн, а зборнік паэзіі культавай шведскай аўтаркі Катарыны Фростэнсан па-беларуску быў адзначаны ў спісе намінантаў на прэмію часопісу «ПрайдзіСвет» за лепшую перакладную кнігу 2011 года.

Але спадар Плакс не толькі папулярызуе шведскую літаратуру за мяжой. Ён шмат перакладае беларускіх пісьменнікаў на шведскую мову. Дзякуючы менавіта Змітру Плаксу ў Швецыі выйшлі апошнім часам дзве кнігі Барыса Пятровіча — «Фрэскі» і «Плошча», паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча «Вольныя вершы». Цяпер рыхтуецца кніга Ўладзімера Някляева «Вяртанне Веры». У шведскай пэрыёдыцы рэгулярна з'яўляюцца творы шмат якіх іншых беларускіх аўтараў у перакладах спадара Плакса.

Акрамя літаратурных перакладаў Дзмітры Плакс мае на сваім творчым рахунку тое, што зрабіў, быўшы стваральнікам і нязменным кіраўніком беларускай службы Радыё Швецыя (2004 — 2009). Цяпер ён піша п’есы ды робіць на Радыё Швецыя спектаклі пра знакавых асобаў розных краінаў свету. 14 лютага ў гэтым радыё-тэатры прагучыць ягоная радыёп’еса пра Алеся Бяляцкага.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео