BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвешчана прэмія за лепшую навуковую публікацыю ў 2011-2012 гг.

20.12.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Абвешчана прэмія за лепшую навуковую публікацыю ў 2011-2012 гг.
Арганізацыйны камітэт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’явіў пра заснаванне штогадовай прэміі за найлепшую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін.

Як адзначыў прадстаўнік аргкамітэта, дырэктар інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера" Андрэй Казакевіч, прэмія мае на мэце адзначыць дасягненні перадусім беларускіх даследчыкаў у сацыяльных і гуманітарных навуках на працягу года, заахвочваць навуковую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковай дзейнасці.

Аргамітэт заклікае аўтараў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці намінаваць значныя вынікі навуковай дзейнасці і, такім чынам, паспрыяць іх папулярызацыі і ўзнагароджванню аўтараў за навуковыя дасягненні.

Прэмія аб’яўленая ў трох намінацыях:

  • сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія;
  • гуманітарныя навукі: філасофія, філалогія, лінгвістыка, мастацтвазнаўства;
  • гісторыя.

Публікацыі па праву і эканоміцы прымаюцца да разгляду толькі ў тым выпадку, калі яны маюць міждысцыплінарны характар, а таксама закранаюць праблематыку асноўных сацыяльных і гуманітарных дысцыплін.

Прэмія надаецца за працы, якія былі надрукаваныя ў 2011-2012 гадах. Асноўныя патрабаванні: тэкст памерам не менш за 20 тысяч знакаў (навуковы артыкул, манаграфія, іншая акадэмічная форма прэзентацыі вынікаў даследавання).

Прапановы можна дасылаць на адрас электроннай пошты: [email protected] да 20 лютага 2013 года. Да разгляду можна высоўваць працу як сваю, так і калег. Звяртаем увагу: прэмія будзе прысуждацца не аўтарскім калектывам, а даследчыкам персанальна.

Таксама ў лютым 2013 года вызначыцца склад экспертнай рады, менавіта якая і абярэ найбольш выбітныя навуковыя працы сярод прапанаваных для ўзнагароды. Рада будзе складацца з прадстаўнікоў як дзяржаўных, так і недзяржаўных інстытуцый і акадэмічнай супольнасці Беларусі і іншых краін (не менш за 11 экспертаў на кожную намінацыю).

Агучванне імёнаў лаўрэатаў прэміі і ўручэнне грашовай узнагароды ў памеры не менш за 400 еўра кожнаму пераможцу адбудзецца на Трэцім Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які пройдзе 11-13 кастрычніка 2013 года.

У сувязі з гэтым, аргкамітэт Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі таксама абвяшчае пра падрыхтоўку ў будучым годзе чарговага Кангрэса. Ён адбудзецца 11-13 кастрычніка 2013 года. Тэрмін падачы індывідуальных заявак для ўдзелу ў кангрэсе - 10 чэрвеня 2013 года. Тэрмін падачы заявак на арганізацыю секцый і панэляў - 5 сакавіка 2013 года. Аргкамітэт звяртаецца да акадэмічных супольнасцяў і іх лідараў у Беларусі і за мяжой з просьбай фармуляваць свае прапановы і падаваць заяўкі на арганізацыю секцый і панэляў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео