BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Створаны водар "Белая Русь"

19.12.2012
Створаны водар "Белая Русь"
Амерыканская парфумерка Сафія Гройсман, якая сама родам з Беларусі, прэзентавала парфуму, названую ў гонар малой радзімы стваральніцы.

Водар «Белая Русь», які можа стаць араматычным сімвалам нашай краіны, мае працоўную назву «Жаданне прахалоды», піша "Наша ніва". Пасля нанясення парфумы на скуру, на вуснах з’яўляецца салодкі смак.

«Гэта такі спецыфічны ход. — кажа Гройсман. — Проста я вельмі люблю Беларусь, вось і хацелася перадаць пры дапамозе водару гэтае бязмежнае адчуванне прастору і свабоды, якое ёсць у нашай краіне».

Насамрэч, водар атрымаўся цікавым — досыць лёкім, і пры гэтым запамінальным. Сафія Гройсман у свой час з водарам «Трэзор» пераўзышла па папулярнасці знакамітую «Шанэль нумар пяць», таму новы водар можа стаць не менш папулярным.

Падчас скайп-канферэнцыі з беларускімі журналістамі спадарыня Гройсман абвергла чуткі, што стварала «асабісты» водар для Лукашэнкі.

«Я б стварыла для яго добры водар, але пакуль мне гэта не прапаноўвалі».

Пра Беларусь Сафія Гройсман узгадвае з цеплынёй — яна нарадзілася ў Любчы, і ў апошні свой прыезд нават знайшла родную хату.

«У дзяцінстве ў мяне не было цацак, таму я гулялася з кветкамі. — узгадвае Гройсман. — Менавіта дзіцячыя ўспаміны, уражанні і дапамаглі мне стаць парфумерам».

«Белая Русь», калі яна з’явіцца на прылаўках, будзе дарагой парфумай — у яе ўваходзяць рэдкія інгрыдыенты.

«Правільная назва парфумы — „Белая Русь“, без „нумар пяць“, проста я зрабіла дзесяць розных варыянтаў водару, і найлепшым апынуўся пяты,  — смяецца Гройсман. — Гэтай парфумай могуць карыстацца і мужчыны, і жанчыны. Спадзяюся, дзякуючы яму Беларусь стане больш вядомай у свеце».

Сафія Гройсман нарадзілася ў Беларусі, у Любчы (Навагрудскі раён). У вайну бацькі партызанілі, бацька выратаваў маці з гета. У 1960-м яе сям’я пераехала ў Польшчу, а пасля ў ЗША. Там Сафія стала зоркай парфумерыі — яна стварыла ледзь не самыя яскравыя водары апошніх 30 гадоў. Працавала з Івам Сен-Ларанам, Кэльвінам Клейнам, фірмай «Ланком». Распрацоўвала «персанальныя» водары для многіх вядомых людзей.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео