BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Мікалая Уласевіча аштрафавалі за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі

19.12.2012
Мікалая Уласевіча аштрафавалі за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі
Личности
Памер штрафу склаў 4 мільёны рублёў.

Падчас выбарчай кампаніі у верасні міліцыянты спынілі на выхадзе з пад’езда дома ў Астраўцы кандыдата ў дэпутаты Мікалая Ўласевіча і абвінавацілі яго ў распаўсюдзе агітацыйных улётак, паведамляе радыё "Свабода".

Пазней на яго склалі пратакол, у якім напісалі, што ён не падпарадкаваўся супрацоўнікам міліцыі, адмовіўся паказваць сумку. У той самы дзень у машыне Ўласевіча, а таксама ў доме ў вёсцы Варняны правялі ператрусы.

Уласевіч абскардзіў дзеянні міліцыянтаў у Генпракуратуру, запатрабаваў прадстаўлення дазволаў на правядзенне ў яго ператрусаў, а таксама пратаколаў вобшукаў, якія не мог атрымаць адразу.

Па гэтай справе было праведзена восем судовых паседжанняў. Уласевіч кажа, што суд не прыняў да ўвагі ніводнага доваду з яго боку, у тым ліку паказанняў ягонага сведкі, а таму з рашэннем суду не згодны і мае намер яго абскарджваць.

Ён лічыць рашэнне суду палітычна матываваным, паколькі падчас выбарчай кампаніі ён узняў пытанні карупцыі, службовага злоўжывання ў раёне, а таксама тэму будаўніцтва атамнай станцыі. Менавіта за гэта, перакананы Ўласевіч, яму і помсцяць мясцовыя ўлады.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео