BE RU EN
rss facebook twitter

Інтэлектуальная сітуацыя на Беларусі: якая яна склалася і што рабіць

17.12.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь, фота аўтара
Інтэлектуальная сітуацыя на Беларусі: якая яна склалася і што рабіць
Акции / Фото
Абмаляваць і абмеркаваць інтэлектуальную сітуацыю ў Беларусі, самавызначыцца ў ёй - вось дзеля чаго працавала канферэнцыя “Інтэлектуальная сітуацыя Беларусі: абставіны і самавызначэнне мыслення”.

На пленарным паседжанні канферэнцыі, арганізаванай Лятучым універсітэтам, свае меркаванні наконт інтэлектуальнай сітуацыі нашага часу выказалі вядомыя беларускія філосафы і мысляры.

Валянцін Акудовіч: Спадзяюся на Лятучы універсітэт

Распавядаючы пра гісторыю стварэння дыскурса сучаснага беларускага мыслення, філосаф Валянцін Акудовіч нагадаў, што стварыць дыскурс – значыць стварыць месца, куды будуць прыходзіць іншыя аўтары, каб рэалізаваць свае творчыя памкненні, свае інтэллектуальныя ініцыятывы.

Спадар Акудовіч пачаў з савецкіх часоў і адзначыў, што за 70 год камуністычнага панавання беларусам было забаронена думаць: “Магчыма, аднаму асобнаму чалавеку і нельга забараніць мысліць сам-насам, але грамадству - можна”. Нарэшце ў канцы 80-х – пачатку 90-х гг. адчынілася брама магчымасцяў, і ўсе заангажаваныя Беларуссю як такой кінуліся рэалізоўваць свае мысліўныя ініцыятывы.

Местам для паўставання і разгортвання беларускай філасофіі павінен быў стаць часопіс (як афарыстычна выказаўся Акудовіч, “культура без філософіі як шлюбная ноч без нявесты”). Аднак тады замест часопіса паўстаў літаратурна-філасофскі сшытак “ЗНО” ды інш.

Галоўнай задачай у 90-х гг. было запоўніць у дыскурсе культуры адсутнае месца мыслення, насычаючы слоўнік беларускай мовы адпаведнай тэрміналагічнай базай.

Узрастае патрэба ў месцах, дзе можна гуртавацца інтэлектуальным ініцыятывам. Ствараецца часопіс “Фрагменты” ды інш. Пачынаецца актыўная перакладчыцкая праца. Праз тэксты больш за 200 постацяў замежных мысляроў было ўведзена ў беларускі філасофскі дыскурс. Акудовіч адзначае эўрэстычнасць і эстэтычнасць (“у прыгожую думку можна закахацца, як у прыгожую жанчыну, і нават мацней”). Першая дзесяцігоддзе (90-я – 2000-я) падсумавала выданне Анталогіі беларускага мыслення.

Сярод падзей наступнага дзесяцігоддзя можна адзначыць семінар “Беларускае мысленне: генеалогія, кантэкст, перспектывы”, заснаваны Уладзімірам Абушэнкам і Ігарам Бабковым. Працуе Беларускі калегіюм, ЕГУ, Агенцтва гуманітарных тэхналогій ды інш. Найбольш значныя выданні – кнігі і энцыклапедыя Аляксандра Грыцанава, “Топас”, “Архэ”, “Беларускі гістарычны агляд”, “пАРТызан” ды інш.

Сённяшні дзень Валянцін Акудовіч назваў замглёнасцю дыскурсу і адсутнасцю задач. Нягледзячы на крызіс філасофіі як інстытута, ён выказаў спадзяванне на Лятучы універсітэт, бо менавіта там Акудовіч адчувае жывую энергетыку.

Таццяна Шчытцова: Павінна адбыцца рэінтэграцыя філасофіі ў сацыякультурную прастору Беларусі

Прафесар філасофіі ЕГУ Таццяна Шчытцова засяродзілася на асаблівасцях і праблемах інтэллектуальнай сітуацыі. Па яе словах, асаблівасць беларускай сітуацыі – у накладанні трох розных крызісных  дыскурсаў – глабальнага, рэгіянальнага і лакальнага.

На глабальным узроўні назіраецца крызіс гуманітарных навук у свеце, перавага утылітарных каштоўнасцяў, на рэгіянальным – выкліканы разбурэннем савецкай сістэмы крызіс філасофіі, скампраметаванай ідэалагічным мінулым. Не адразу беларусы пачыналі разумець, што філасофія можа быць любоўю да мудрасці, а не да партыі.

Павінна адбыцца рэінтэграцыя філасофіі ў сацыякультурную прастору сучаснай Беларусі на новых умовах, сцвярждае Таццяна Шчытцова.

Накладаннем трох крызісных кантэкстаў абумоўліваецца тое, што філасофія на Беларусі “хранічна непераканаўчая”. Таццяна Шчытцова адзначыла такія негатыўныя рысы, як сыходжанне філосафаў у культуралогію, масавае захапленне постмадэрнымі аўтарамі замест крытычнага стаўлення, зварот да пазаакадэмічных формаў мыслення. Аб паступовай дэградацыі філасофіі кажа той факт, што па чыста эконамічных прычынах скарачаецца колькасць гадзін выкладання філасофіі ў ЕГУ, БДУ: попыт на філасофію сярод абітурыентаў падае.

Таксама прафесар філасофіі ЕГУ пазначыла праблему палітызацыі інтэллектуальнай прасторы і выказала задачу канцэптуалізацыі Беларусі , назваўшы гэта праектам беларускага мыслення: “Канцэптуалізацыя Беларусі павінна ажыццявіцца праз сам спосаб мыслення, рэлевантны асаблівасцям беларускага народа, яго самасвядомасці”.

Спадарыня Шчытцова нагадала пра галоўныя ролі філасофіі паводле Ю.Хабермаса: як месцаахоўнік, філасофія ўносіць унёсак у междысцыплінарныя альянсы, а як інтэрпрэтатар утварае сувязь, звяно, якое злучае паміж сабою дэзынтэграваныя кагнітыўны, эстэтычны і маральны кантэксты.

Уладзімір Абушэнка: Галоўная праблема – матывацыя

У еўрапейскім кантэксце інтэлектуальная сітуацыя ў пэўнай ступені вызначаецца навукай. Сучасная навука (гуманітарных навук гэта тычыцца ў меньшай ступені) – гэта велізарная вытворчасць, вялікія рэсурсы і сетка інстытуцый. Тут у Беларусі як невялічкай краіны і магчымасці адпаведныя, і ўзровень развіцця навуковай вытворчасць невысокі.

Але гэтая вытворчасць пачынае пераважаць. Тое, дзеля чаго навука стваралася – даследванні, пошук – адыходзіць на другі план. Структура пачынае прадукаваць сябе дзеля самой сябе.

Галоўная праблема – матывацыя, адсутнасць кадравага патэнцыялу, мяркуе намеснік дырэктара Інстытута сацыялогіі Уладзімір Абушэнка. Сярод іншых праблем ён назваў “прыкладызацыю” – то бок пытанне суадносінаў фундаментальных і прыкладных аспектаў у навуцы.

Назіраецца “камерцыялізаацыя” навукі – прафесіянальныя кадры сыходзяць на рынак, у маркетынг ды іншыя сферы, што прыносяць перш за ўсё прыбытак, а не туды, дзе вырабляюць інтэлектуальныя прадукты. “Электаральнасць” навукі дазваляе ёй упісацца ў знешнія замовы, каб жыць. “Сервілізацыя” навукі значыць, што навуковы прадукт будзе зроблены, прапіяраны і ўкаранёны, калі на яго будзе замова. Падобная да гэтага праблема “фрагментацыі”: спецыялісты сыходзяць у больш вузкія сферы: маўляў, я працую, і не чапляйцеся да мяне з размовамі пра інтэлектуальную сітуацыю на Беларусі. Зыход з акадэмічнага поля прафесіяналаў уяўляе пагрозу існуючым інстытуцыям.

Ці ёсць сэнс падтрымліваць тыя інстытуцыі, што склаліся? Калі існуючае не задавальняе – што ж можа прыйсці на змены? Адказаў на гэтыя пытанні Уладзімір Абушэнка не даў. Але ўпэўнены ў неабходнасці існавання нішых месцаў, дзе пра можна падумаць пра інтэлектуальную сітуацыю.

Уладзімір Мацкевіч: Філосаф павінны быць заможны і вольны

Выбраўшы Беларусь як лакальнае месца прыкладання мыслення, філосаф і метадолаг, стваральнік Лятучага універсітэта Уладзімір Мацкевіч менавіта так рэалізуе тэзіс “мысліць глабальна – дзейнічаць лакальна” (“думаць Беларусь”).

Філосаф павінны быць заможным чалавекам, упэўнены Уладзімір Мацкевіч. Заможнасць і багацце азначае не шмат грошаў, а незалежнасць. Толькі тады філосаф можа быць вольны і незалежны ад таго, хто замаўляе. “Калі вы самі не замаўляеце сваё дзеянне – вы выконваеце сервільную функцыю, - сказаў метадолаг. – Той, хто замаўляе, кантралюе мысленне, а не вы”.

А ў выпадку, калі скончацца грошы, Мацкевіч пагадзіўся “быць як Скаварада”, што хадзіў па Украіне і філасофстваваў. Але гэта ўсё ж такі крайні выпадак. На думку Мацкевіча, як асобны філосаф, так і групы людзей павінны быць вольнымі, каб мець магчымасць далучацца да глабальнага мыслення і пры гэтым дзейнічаць лакальна. А што робяць філосафы? Яны пішуць, размаўляюць, напрыклад на пляцоўцы універсітэта.

Па словам Уладзіміра Мацкевіча, філосаф – гэта мегапрадпрымальнік, які прыдумляе новую патрэбу для спажыўцоў. Сапраўдны філосаф павінны ствараць прагу людзей да каштоўнасцяў, ідэяў.

-Я вызначаю інтэлектуальную сітуацыю ў Беларусі як сваю, - падкрэсліў Мацкевіч. - Як быць беларусам у сітуацыі адсутнасці мыслення, для таго каб уладкаваць Беларусь? У Беларусь трэба згуляць. Гэта значыць ставіцца да Беларусі як да таго, што павінна быць, а не як да таго, што ёсць зараз. Беларусь трэба прыдумаць, каб яе можна было здзейсніць. 

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.