BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

20 снежня пройдзе чарговы семінар "Правы чалавека "на пальцах"

15.12.2012
20 снежня пройдзе чарговы семінар "Правы чалавека "на пальцах"
Правы чалавека - што гэта і для каго? Чым насамрэч займаюцца праваабаронцы? Хочаце ведаць, як абараніць сябе ад несправядлівасці і чаму праваабаронцы - гэта не апазіцыя?

На гэтыя і іншыя пытанні вы зможаце атрымаць адказы, прыняўшы ўдзел у чарговым семінары, які ладзіцца навучальнай праграмай для пачаткоўцаў "Правы чалавека "на пальцах".

Пра што праграма?

Падчас двухгадзіннай сустрэчы будуць закрануты пытанні гістарычных і філасофскіх аспектаў правоў чалавека, у якіх выпадках парушаюцца правы чалавека, а ў якіх не і якія існуюць механізмы іх абароны.

Таксама пойдзе гутарка аб прынцыповай розніцы паміж праваабаронцамі і палітыкамі, талерантнасці, большасці і меншасці, свабодзе і пра тое, што правы чалавека - гэта не пра ўсе на свеце, а вельмі канкрэтныя рэчы.

Калі вы жадаеце даведацца пра ўсё гэта і паразважаць на тэмы, калі ласка, запоўніце заяўку!

Вядучыя праграмы - маладыя беларускія праваабаронцы - з радасцю адкажуць на вашыя пытанні і ўзаемна абмяняюцца досведам.

Для каго праграма?

Да ўдзелу ў праграме запрашаецца беларуская моладзь і студэнты, а таксама ўсе ахвочыя незалежна ад узросту, сацыяльнага палажэння, веравызнання і г.д.

Дзе і калі адбудзецца?

Сустрэча пройдзе 20 снежня 2012 года. Пачатак у 18.30. Працягласць каля 2 гадзін. Дакладнае месца правядзення будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.

Анлайн-заяўку запаўняйце тут. Апошні тэрмін падачы заявак 19 снежня 2012 года (уключна).

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены курс, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі правам чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

Даведка

Правы чалавека "на пальцах" - эксперыментальная навучальная праграма, стартавы ўзровень Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і вядучымі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео