BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

ПЭН-цэнтр прысудзіў прэміі Фядуту, Булгакаву, Ляхоўскаму ды Краўцэвічу

13.12.2012
ПЭН-цэнтр прысудзіў прэміі Фядуту, Булгакаву, Ляхоўскаму ды Краўцэвічу
Беларускі ПЭН-цэнтр вызначыў імёны лаўрэатаў прэмій імя Алеся Адамовіча і Францішка Багушэвіча.

Прэмія імя Алеся Адамовіча прысуджаная Аляксандру Фядуту за кнігу турэмнай лірыкі «Американские стихи» і Валеру Булгакаву за кнігу публіцыстыкі «Беларусь 1994–2004 г.г.: разбудова дзяржавы і пераслед нацыі», паведамляе радыё «Свабода».

Прэмія імя Францішка Багушэвіча прысуджаная Уладзіміру Ляхоўскаму за кнігу «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.) і Алесю Краўцэвічу за кнігу «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі».

Цырымонія ганаравання лаўрэатаў адбудзецца на пачатку 2013 году.

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1996 годзе, праз два гады пасьля смерці пісьменьніка і грамадскага дзеяча, на знак пашаны да ягонага імя. Прэмія прысуджаецца за найлепшыя публіцыстычныя творы, надрукаваныя ў прамінулым годзе.

Прэмія імя Францішка Багушэвіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру. Заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца 22 сакавіка (да Дня Волі) за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, якія спрыяюць абуджэнню пачуццяў гістарычнай самасвядомасці і нацыянальнай незалежнасці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео