BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Фотавыстава распавядзе аб дабразычлівасці Падляшша

11.12.2012
Фотавыстава распавядзе аб дабразычлівасці Падляшша
Выстава прэзентуе серыю фатаграфій, прысвечаных быту, працы і рэлігійна-абрадавым аспектам жыцця людзей Падляшша, сярод якіх значную частку складаюць беларусы.

Выстава польскага фатографа Тамаша Тамашэўскага “Гарантуецца атмасфера дабразычлівасці. Падляшша” будзе працаваць з 11 снежня 2012 года па 5 студзеня 2013 года, паведамляе Інстытут польскі. Пабачыць здымкі можна ў Мінску у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47).

Вось што піша пра свае фотаздымкі сам аўтар:

“Я пазнаваў гэтую краіну па здымках многіх маіх добрых сяброў, закаханых у Падляшскае ваяводства. Цудоўныя, некранутыя лясы, птушкі і дзікія жывёлы, звілістыя і зарослыя рэкі – рамантычныя фатаграфіі, зусім іншыя, чым з цэнтральнай альбо паўднёвай Польшчы. Калі я прыехаў сюды зімой напачатку 2011 года, выявы, якія былі ў памяці, супаставіліся з рэчаіснасцю – і пацвердзіліся. Я быў зачараваны прыгажосцю пейзажа, але ён мяне не здзівіў, бо на гэтую тэму многае ўжо было сказана. Таму я вырашыў звярнуць увагу на людзей, якія таксама ствараюць пэўнага роду пейзаж. Людзі Падляшскага ваяводства зацікаўлены і адкрыты да новага чалавека, талерантныя і адначасова моцна звязаныя са сваімі рытуаламі, сваёй ідэнтычнасцю. Яны, крыху аддаленыя ад ілюзорнай цывілізацыі, увесь час звяртаюцца да старых добрых традыцый, а для мяне застануцца людзьмі больш чалавечнымі. Бо дзе б я не з’явіўся, яны пазітыўна і з усмешкай на вуснах сустракалі мяне і заўсёды стваралі непаўторную атмасферу. Атмасферу добразычлівасці”.

Томаш Тамашэўскі - сябра Польскага саюза мастакоў-фатаграфікаў, агенства “Visum Archiv” у Гамбургу, агенства “Image Collection” у Вашынгтоне, а таксама Амерыканскага таварыства фатографаў для часопісаў. Займаецца фатаграфіяй для прэсы, публікуе свае працы як у важнейшых польскіх часопісах, так і найбуйнейшых замежных, такіх як:”Stern”, “Paris Match”, “GEO”, “New York Times”, “Time”, “Fortune”, “Vogue”, “Die Zeit”, “Elle”.

Выдаў некалькі аўтарскіх кніг: “АПОШНІ – Сучасныя польскія габрэі” (тэкст Малгажата Незабітоўска), “У пошуках Амерыкі” (тэкст Малгажата Незабітоўска), “Цыганы Польшчы” (тэкст Ежы Фіцоўскі), “У цэнтры. Незвычайная Іспанія”, а таксама ілюстраваў сваімі здымкамі больш за дзясятак альбомаў розных аўтараў. Аўтар шматлікіх персанальных выставак у ЗША, Канадзе, Англіі, Ізраілі, Японіі, Галандыі, Італіі, Германіі, Польшчы і на Мадагаскары. Лаўрэат польскіх і міжнародных фатаграфічных узнагарод. На працягу 25 гадоў супрацоўнічае з часопісам “National Geographic”, у якім апублікаваў 18 фатаграфічных эсэ, а з 1999 з’яўляецца галоўным кансультантам яго польскага выдання. Выкладае фатаграфію ў Польшчы, ЗША, Германіі і Італіі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео