BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Як у Беларусi будзе адзначацца Міжнародны Дзень правоў чалавека

10.12.2012
Як у Беларусi будзе адзначацца Міжнародны Дзень правоў чалавека
Ва ўсiм свеце 10 cнежня па прапанове Генеральнай Асамблеі ААН святкуецца Дзень правоў чалавека. Адзначаюць яго i ў Беларусi.

10 cнежня 1948 Арганізацыя Аб'яднаных Нацый прыняла Ўсеагульную дэкларацыю правоў чалавека, якая абвяшчае правы асобы, грамадзянскія і палітычныя правы і свабоды (роўнасць усіх перад законам, права кожнага на свабоду і асабістую недатыкальнасць, свабоду сумлення і іншыя). У Дэкларацыі заяўлена таксама, што ўсе людзі маюць роўныя правы, якія не залежаць ад іх асобасных адрозненняў і ад розніцы ў палітычных сістэмах іх краін. Дэкларацыя не носіць абавязковага характару.

У аснову дакумента былі пакладзены ўсе наяўныя на той момант напрацоўкі чалавечай думкі ў гэтым пытанні. Гэта быў першы вопыт калектыўнай распрацоўкі універсальнага дакумента па правах чалавека.

Дзень правоў чалавека святкуецца па прапанове Генеральнай Асамблеі ААН штогод, 10 снежня, пачынаючы з 1950 года. У гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Як паведамiў праваабарончы цэнтр “Вясна”, у панядзелак, 10 снежня, адбудзецца:

-- традыцыйнае ўручэньне прэмій за выключныя дасягненьні ў галіне абароны правоў чалавека па трох намінацыях: “Праваабаронца года 2012”, “Адвакат года 2012” і “Журналіст года 2012”. Пераможцы, якіх вызначыла супольная рада прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый Беларусі, будуць абвешчаныя ў 15-00 на офісе “Салідарнасьці” .

-- круглы стол "Правы чалавека ў Беларусі. Вынікі 2012 года ", з удзелам беларускіх НДА і прадстаўнікоў Penal Reform International. Удзельнікі круглага стала: праваабарончыя НДА – ПЦ «Вясна», «Платформа», Асацыяцыя «Прававая ініцыятыва», «Цэнтр прававой трансфармацыі», БХК, БАЖ, "Салідарнасць". Пачатак аб 11-00. Сустрэча плануеццца па адрасе: вул. Новавіленская, д. 38.

-- адкрыцьцё мастацкай выставы, прысвечанай чарговай гадавіне прыняцьця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, адбудзецца а 18-00 у памяшканьні офіса Партыі БНФ на Чарнышэўскага, 3. Мастачка Вольга Бабурына аформіла 30 артыкулаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека… выцінанкай.

Таксама будуць падведзеныя вынікі абвешчанага ПЦ “Вясна” конкурсу hand-made вырабаў на праваабарончую тэматыку. Галоўны прыз – графічны планшэт. Удельнікаў конкурсу таксама чакаюць такія прызы, як флэшкі, навушнікі і г.д.! Пачатак у 18-00. Офіс Партыі БНФ на вул. Чарнышэўскага, 3 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео