BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Ігар Герасіменка: Будуючы вялікі дом, трэба трымаць у галаве драўляную хатку

10.12.2012
Ігар Герасіменка: Будуючы вялікі дом, трэба трымаць у галаве драўляную хатку
Личности
Фота: Глеб Лабадзенка, TUT.BY
Ігара Герасіменку называюць "бацькам беларускага дызайну". 13 снежня Ігар Якаўлевіч прачытае публічную лекцыю "Нацыянальны стыль: міф ці реальнасць".

Адбудзецца гэта ў межах цыкла лекцый "Urbi et Orbi" ("Гораду і Свету"). Месца правядзення: Галерэя "Новы дзень" (Мінск, вул. Няміга, 36, уваход праз рэстаран "NEWMAN"). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

А пакуль прапануем вашай увазе гутарку журналіста інтэрнэт-партала TUT.BY Глеба Лабадзенкі з Ігарам Герасіменкам, падчас якой былі закрануты тэмы пра тое, што такое нацыянальны стыль, ці адпавядае хоць адзін мінскі будынак гэтаму панятку, пра вынаходніцтва Герасіменкам матацыкла-самалёта, дзвярэй для Ё-мабіля ды пра шмат што іншае.

"Маё перакананне: чалавек мусіць жыць з тэхнікай, не заўважаючы яе"

Глеб Лабадзенка:  Ігар Якаўлевіч, старшыня Беларускага саюза дызайнераў Зміцер Сурскі распавядае гісторыю, як Вы вынайшлі матацыкл-самалёт, а потым нейкі аўстраліец запазычыў гэтую ідэю, вырабіў такі агрэгат і паспяхова на ім ганяе. Гэта праўда?

Ігар Герасіменка: Гэта няпраўда, бо акурат я паглядзеў, як выглядае аўстралійскі самалёт (на жаль, яго канструктар памёр маладым), ён мне вельмі спадабаўся! І я прыдумаў проста, як яго скласці, калі ён заязджае ў горад. Так што я фактычна вынайшоў спосаб складвання гэтага самалёціка. У мяне гэта ёсць у анімацыі, бо на жаль, гэты праект не рэалізаваны. А спадар Сурскі проста хацеў сказаць пра мяне яшчэ лепш, чым я заслугоўваю.

- Вашыя іншыя вынаходніцтвы: ветравое шкло асаблівай формы, аўтамабіль для прагулак, дзверы, якія ссоўваюцца набок - гэта ўсё таксама застаецца на ўзроўні канцэптаў?

- На ўзроўні канцэптаў застаецца абсалютная большасць... І толькі ў мінулым годзе кампанія "Ё-мабіль" скарысталася гэтым маім вынаходніцтвам: дзвярыма, якія ссоўваюцца і сустракаюцца ззаду аўтамабіля.

- А машыну ў форме банана па Вашым праекце яшчэ не запускаюць на канвеер?

- Не, на жаль. Я думаю, што гэта яшчэ доўга не будзе рэалізавана. Бо масавы спажывец - ён з устойлівымі поглядамі. Ён спачатку падлічвае, колькі месцаў у аўтамабілі...

- ... потым - колькі мяхоў бульбы ўлезе ў багажнік...

- Так! Потым - колькі бензіна есць гэтая машына... Хоць у мяне іншыя крытэрыі. Найперш - агляднасць, каб яна была як мага бліжэйшая да 180 градусаў. І - уваход і выхад з аўтамабіля. Бо маё перакананне: чалавек мусіць жыць з тэхнікай, не заўважаючы яе. Я мушу пачынаць выходзіць з аўтамабіля як толькі дзверы пачалі адчыняцца. Так павінна быць.

"Нашым дызайнерам кажуць: вось, ёсць замежныя ўзоры, мы хочам прадаваць такое самае"

- Ігар Якаўлевіч, калі Вы гаворыце пра нацыянальны стыль, у прыватнасці, у архітэктуры, складаецца ўражанне, што арнаменты і драўляныя хаты Вы проста адмятаеце...

- Ні ў якім разе! Я вельмі люблю нацыянальную архітэктуру! Я толькі хачу сказаць, што яна нам непасрэднымі элементамі і дэталямі нічым не дапаможа... А вось духам нейкім... Магчыма, апынецца, што ў беларускай архітэктуры нейкае сваё разуменне прасторы - тады, вядома, гэта можна ўжыць. Што датычна арнамента, то не ён фарміруе архітэктуру. Ён можа быць ужыты там, дзе архітэктар лічыць патрэбным, але сапраўдны архітэктар мысліць не арнаментальнымі формамі!

- Калі сёння будуецца кавярня, якую задумалі зрабіць “у нацыянальным стылі”, то задача даволі лёгкая: збудуй у выглядзе хаты, начыні яе старымі рэчамі... А калі архітэктар мусіць стварыць нейкі вялікі па памерах аб’ект, на што яму арыентавацца, калі раней такога проста не будавалі?

- Ён можа арыентавацца на свой густ і сваё адчуванне, на свой такт і разуменне нацыянальнай архітэктуры. Можна ставіць агромністыя будынкі, вялікія формы і - трымаць увесь час у галаве тую драўляную хатку. Гэта калі вельмі спрошчана казаць. А ў шырокім сэнсе, трымаць у галаве ўсю архітэктуру, створаную тут да яго. Бо кожны будынак - гэта не толькі сукупнасць цэглы, дахоўкі, камянёў, але гэта яшчэ і ўплыў гэтага будынка на асяроддзе. Дык будзьце ж ласкавыя думаць пра гэта так, як думалі раней, бліскуча ўпісваючы сядзібы, саборы і грамадзянскія пабудовы нашыя продкі. Вось тады вы будзеце адпавядаць асновам нацыянальнай архітэктуры. Ведаеце, мне вельмі спадабаўся ход літоўскіх архітэктараў, які я пабачыў у Вільні. Яны стваралі банк паводле шведскага праекта. Усе матэрыялы таксама былі замежныя, формы будынка абсалютна "нелітоўскія". А што робяць літоўцы? Яны ставяць гэты банк упоперак пешаходнай вуліцы і прапускаюць вуліцу скрозь першы паверх гэтага банка! "Архітэктура, структура - ваша, а вуліца ж нашая!" І тады гэтая архітэктура робіцца нацыянальнай! Нядаўна я пачуў проста цудоўны вобраз ад аднаго з крыэйтараў у Львове. Што сучасная архітэктура ды мастацтва і нацыянальнае мастацтва - гэта як дзве чыгуначныя рэйкі аднаго і таго ж шляху, якія ніколі не перакрыжуюцца, але яны абавязаныя ісці побач! Здорава!

- Ігар Якаўлевіч, мы тут з Вамі пра архітэктуру ды пра архітэктуру. Але ж на лекцыі Вы будзеце казаць пра нацыянальны стыль і ў іншых рэчах?..

- Натуральна! З пункту гледжання дызайну нацыянальны стыль мусіць быць ва ўсім! Напрыклад, мэбля. Я лічу, што гэта самая неразвітая, самая цёмная галіна нашай прамысловасці. Ведаеце, якое даюць заданне дызайнеру на мэблевай вытворчасці? Кажуць: вось, ёсць замежныя ўзоры, перавядзіце іх на нашыя рэйкі, мы хочам прадаваць такое самае. Гэта проста мярзотна! Яшчэ лепш: раскруцяць замежную канапу, паглядзяць і - зробяць гэткую ж. Вось нас у выніку і "не заўважаюць"...

"Нашае барока - гэта Італія, наш мадэрн - гэта Польшча, наш праспект - гэта расійская архітэктура..."

- Ігар Якаўлевіч, што для Вас ёсць маркеры нацыянальнага стылю? На што арыентуецеся, калі глядзіце на будынак і кажаце: гэты нацыянальны, а гэты не?

- Гэта надзвычай складанае пытанне, я баюся тут памыліцца. Магчыма, таму, што з’яўляецца беларускай архітэктурай, я раптам бянтэжуся, бо знаходжу, што нашае барока - гэта Італія, наш мадэрн - гэта Польшча, наш праспект - гэта расійская архітэктура. І таму, калі мне задаюць такое пытанне, я вельмі баюся спаслацца на нейкі канкрэтны касцёл, а ён апынецца "італьянскі"!.. Таму звычайна я мяркую так. Беларуская нацыя мае абсалютна пэўны менталітэт. Гэта дастаткова тонкія людзі, у іх мягкі гумар, яны неяк асабліва ставяцца адзін да аднаго (не так, як рускія ці ўкраінцы, хоць гэта ўсё славянскія нацыі). І вось гэтая мяккасць, адчувальнасць - яна змякчае ўсе пабудовы, незалежна, будаваў іх італьянец, рускі ці паляк. Таму калі абмяркоўваць нацыянальную архітэктуру, я скажу так: не бойцеся, будуйце! Нават самы сучасны будынак. Толькі не пераймайце слепа заходнія формы, рабіце "ад сябе"! Пакуль ён будзе ўзводзіцца, удзельнікі гэтай будоўлі, нават канкрэтныя выканаўцы - неяк змякчаць гэты будынак, нададуць яму нейкія рысы, якія будуць пазнавацца менавіта як "нашыя". Рабіце сваю працу, спадарства архітэктары!

- Ігар Якаўлевіч, але чаму тады дом "Трайпла" ў Траецкім прадмесці так і не "змякчыўся"?

- Тут няма нічога дзіўнага, бо я даўно сказаў, што сёння мы жывем у чужародным для Беларусі асяроддзі. Так яно атрымлівалася часта і ў мінулым.

- А ўся гэтая нямецкая, французская, італьянская ды іншая архітэктура, што стваралі тут замежныя архітэктары, яна беларуская ці "панадзёрганая"?

- Калі народ прыняў яе ўсёй душою, то яна ўжо беларуская, нацыянальная. Калі людзі лічаць яе сваёй. Вось, напрыклад, галоўпаштамт у пачатку праспекта стаіць на месцы дома, які збудаваў у свой час французскі архітэктар Андрэ Люрса. І калі Уладзімір Адамавіч Кароль аднойчы сустрэўся за мяжою з Андрэ Люрса, то Уладзіміру Адамавічу давялося праяўляць такт і далікатнасць, каб не сказаць, што ён замест яго дома паставіў Палац пошты. Бо паштамт - такая класіка, якая не асабліва крытычна асэнсоўвае нават нейкія класічныя каноны. Нашыя архітэктары не шукаюць сваю мову... Менавіта так: сваю мову! Гэта самае галоўнае!..

"Рабі сваё - вось што трэба!.."

- Часам можна чуць апраўданні, што гэта інвестары дыктуюць ім, каб будавалі такія гмахі са шкла і бетона. Іншае апраўданне - што чыноўнікі не прапускаюць смелыя праекты. Дык колькі залежыць ад саміх архітэктараў?

- Ад іх залежыць усё менш і менш. Але яны не робяць нават таго, што ад іх залежыць! Яны проста разглядаюць нейкія замежныя часопісы і - хочуць "зрабіць не горш". Гэта не шлях: горш ці лепш. Рабі сваё - вось, што трэба!.. Што тычыцца перашкод ад чыноўнікаў, то чыноўнікі любую працу тармазяць, ва ўсіх дзяржавах. Не выпадкова ж Мао Цзэдун напусціў на іх некалі хунвэйбінаў. Чыноўнік заўжды думае толькі пра сваё крэсла і бясхмарнасць свайго існавання.

- Ігар Якаўлевіч, і ўсё-ткі не губляю надзеі дабіцца ад Вас прыкладу. У горадзе-героі Мінску ці ёсць будынак, гледзячы на які, Вы можаце сказаць: "Гэта - нацыянальная беларуская архітэктура!"

- Калі б такія прыклады былі, вы пачулі б пра гэта ў пачатку гутаркі...

- А ўвогуле, у пару глабалізацыі ці можа выжыць нацыянальная архітэктура? Ці прасцей прыняць адразу, што хмарачос са шкла і бетону - гэта наша ўсё?

- Менавіта цяпер, калі ідзе такі кірунак, трэба мець свой твар у архітэктуры як вялікай форме. Іначай - нацыі не будзе! Прыпамінаю, як наш прэзідэнт сказаў такую фразу: "Нас, беларусаў, ніхто не заўважае". А потым у КВЗ яе абыгралі: адчыняліся са скрыпам дзверы, адтуль ніхто не выходзіць, а потым гучыць гэтая самая фраза. Разумееце, нацыі не будзе, калі яна не заяўляе пра сябе яркімі мастацкімі артэфактамі!

- Чаму панятак "нацыянальнага стылю" часта зводзіцца да ўзроўню батлейкі: набылі ў ГУМе кашуляў з машыннай вышыўкай ды саламяных брылёў, надзелі хлопцаў і дзяўчат: глядзіце - нацыянальны стыль! Тое самае са штампамі: бусел, зубр...

- Усе гэтыя штампы - літаратурныя. Яны абавязаныя жыць і яны нікуды не падзенуцца. А мы павінны перавесці літаратурныя паняткі на мову дызайну! Няхай капелюшы жывуць сваім жыццём! Гэта будзе тая самая рэйка, якая будзе ісці паралельна і нікуды не зварочваць!

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео