BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У “Графіці” адбыўся “бязвізавы” канцэрт

09.12.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь, фота аўтара
У “Графіці” адбыўся “бязвізавы” канцэрт
Акции / Фото
Бясплатны канцэрт гуртоў "Rahis" i "Amaroka" ў паб-клубе "Графіці" быў адзначаны прыемнымі сюрпрызамі.

Музычная імпрэза адбылася ў межах кампаніі "У Беларусь і Еўропу - БЕЗ ВІЗЫ!".

На пачатку прастаўнік кампаніі “Без візы” Алесь Герасіменка нагадаў, што мэтаю кампаніі з’яўляецца дасягненне спачатку спрашчэння, а у перспектыве і адмены візавага рэжыму паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам. Алесь распавёў гісторыю сваёй сяброўкі, якая жыве ў Босніі і Герцагавіне, пра яе абсалютна чысты, без віз пашпарт: дзяўчына не падарожнічала да 19 год. А потым яе краіна ўступіла ў Еўрасаюз, і цяпер дзяўчына можа вандраваць без віз ад Стакгольма да Лісабона. Было выказана спадзяванне, што і для Беларусі такая бязвізавая мара хутка стане рэальнасцю.

- Мы не маглі не прыняць удзел у канцэрце, прысвечанаму такой святой справе, як адмена віз, - адзначыў хлопец з гурта "Rahis".
Напэўна, самая “бязвізавая” песня "Rahis", што прагучала на канцэрце, называлася “Еўропа”:

Добры дзень, мая Еўропа,
Як жывеш, распавядай.
Для мяне ты так далёка,
Як забыты дзяўны край.

А выконваючы песню пра Ямайку, “рахісы” пацікавіліся, ці патрэбная беларусам віза туды. Высветлілася, што патрэбна, яле яна афармляецца на месцы, па прылёце ў аэрапорце.

На імпрэзе былі ўручаныя прызы пераможцам антывізавага конкурса. Таксама прысутныя маглі распавесці свае меркаванні супраць віз і амрымаць сюрпрыз-падарунак – цішотку ці магніцік з лагатыпам кампаніі “Без візы”.

Хлопец з залу нагадаў пра негалоснае супраціўленне двух міністэрстваў. У той час як Міністэрства спорту і турызму выступае за спрашчэнне візавага рэжыму з ЕС, Міністэрства замежных справаў якраз супраць гэтага, бо яны на візах зарабляюць грошы. Другі выступоўца параіў арганізатарам у наступны раз перанесці канцэрт супраць віз на больш буйную пляцоўку – “напрыклад, на Кастрычніцкую плошчу, каб з акна рэзідэнцыі было бачна, як шмат народу ў Беларусі супраць віз”.

Дырэктар Арт сядзібы і iнфармацыйна-асьветніцкай устновы "Амарока" Павел Белавус расказаў сумную гісторыю пра 12 гадзін чакання на мяжы з Польшчай і зрабіў відавочную выснову: “Памятайце, людзі, візы – гэта дрэнна”.

А што да музыкі, то яна была розный і сапраўды файнай – то шчымлівай і інтымнай, як у "Rahis", то мегапазітыўным панкаўскім драйвам ад "Amaroka".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео