BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

IV Фестываль нефармальнай адукацыі

07.12.2012
IV Фестываль нефармальнай адукацыі
З 7 па 9 снежня 2012 года ў Мінску праходзіць IV Фестываль нефармальнай адукацыі. Другі дзень працы Фестывалю, 8 снежня (субота), адкрыты для свабоднага наведвання.

Фестываль нефармальнай адукацыі ў Беларусі стаў ужо традыцыяй у вядзенні прафесійнай камунікацыі і святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых людзей, што падзяляюць каштоўнасці нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця. Падкрэсліваючы ролю і магчымасці нефармальнай адукацыі ў павышэнні якасці жыцця і дасягненні мэтаў рэгіянальнага развіцця, арганізатары Фестывалю імкнуцца:

  • Прадставіць нефармальную адукацыю (НФА) як сістэму, якая забяспечвае развіццё сацыяльных, грамадзянскіх, прафесійных кампетэнтнасцяў і творчых здольнасцей асобы на працягу ўсяго жыцця;
  • Прэзентаваць шматстайнасць праграм і спецыфіку падыходаў НФА для ўсіх пакаленняў у розных рэгіёнах;
  • Стымуляваць абмен досведам і наладжванне партнёрства паміж удзельнікамі;
  • Арганізаваць абмеркаванне тэндэнцый і перспектыўных накірункаў развіцця НФА для розных пакаленняў.

Фестываль узнік як нацыянальная падзея для беларускіх адукатараў. Тым не менш, прэзентацыя і рэфлексія нацыянальнага досведу заўсёды павінны суправаджацца суаднясеннем яго з сучаснымі міжнароднымі тэндэнцыямі. Таму на Фестывалі 2012 года ў цэнтры ўвагі пытанні міжпакаленчага ўзаемадзеяння і даступнасці нефармальнай адукацыі для людзей сталага ўзросту. Далучаючыся да аб’яўлення Еўрапейскім Саюзам 2012 года Годам актыўнага сталення і дыялогу пакаленняў, арганізатары сфармулявалі тэму IV Фестывалю як "Нефармальная адукацыя для ўсіх пакаленняў".

Фестываль-2012 захавае свой традыцыйны 3-дзённы фармат і інтэрактыўны спосаб фармавання праграмы

1 дзень Фестывалю

  • Пленарнае пасяджэнне, на якім беларускія і міжнародныя эксперты прадставяць актуальныя тэндэнцыі развіцця нефармальнай адукацыі як у еўрапейскіх краінах, так і ў Беларусі.
  • Праца ў секцыях, як мяркуецца, па наступных тэмах:
    • Адукацыйная палітыка ў сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі;
    • Маркетынг у адукацыі: даследаванні, тэндэнцыі, перспектывы;
    • Спецыялісты сферы НФА: падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі;
    • Міжпакаленны дыялог і адукацыя сталых людзей;
    • Роля НФА ў развіцці грамадзянскіх кампетэнтнасцяў.

2 дзень Фестывалю (адкрыты для наведвальнікаў)

  • Майстар-класы, прэзентацыі актуальных публікацый, курсаў і вэб-сайтаў.
  • Конкурсны паказ фільмаў, звязаных з нефармальнай адукацыяй, з далейшым абмеркаваннем.

3 дзень Фестывалю

  • Open Space "Рэальныя ідэі на Будучыню".
  • Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў.

На працягу ўсіх дзён Фестывалю будзе дзейнічаць выстава арганізацый і навучальных праграм нефармальнай адукацыі.

У рамках Фестывалю НФА 2012 года будуць праведзены таксама конкурсы публікацый, сайтаў/блогаў, фотаздымкаў, плакатаў, стэндаў, фільмаў і майстар-класаў.

Глядзіце больш падрабязную праграму Фестывалю

Арганізатары прапануюць магчымасць глядзець анлайн-трансляцыю з Фестываю

 

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся:

(+375 17) 2703896

(+375 29) 1071366

[email protected]

 

АРГАНІЗАТАРЫ ФЕСТЫВАЛЮ

   

Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь

   

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы

   

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА"

  Грамадскае аб’яднанне "Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта"
  ТАА "Трэнінгавы цэнтр "Квадратны апельсін"
  Беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства "Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Йаханеса Рау"
   

Праграма падтрымкі Беларусі Федэральнага ўрада Германіі

   

Праект "TOLLAS - Да актыўнага грамадства ў любым узросце" (фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і dvv international)

 

АРГКАМІТЭТ ФЕСТЫВАЛЮ

Дзмітрый Карпіевіч Старшыня савета Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, старшыня Праўлення ГА "Адукацыйны цэнтар "ПОСТ"
Вольга Смалянка Член савета Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, дырэктар АУ "Цэнтр прававой трансфармацыі"
Іна Жызнеўская Член савета Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, ГА "Экадом"
Леанід Каліценя Член савета Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, дырэктар ГА "Цэнтр сацыяльных інавацый"
Святлана Анташкевіч Выканаўчы дырэктар Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы
Лана Руднік Член праўлення ГА "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў "Трэці сектар", арганізацыі-члена Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы
Ніна Кекух Дырэктар ГАГА "Сацыяльныя праекты", арганізацыі-члена Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы
Алёна Лугаўцова Член праўлення ГА "Адукацыйны цэнтар "ПОСТ", арганізацыі-члена Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы
Марына Малініна Старшыня Савета МГА "Адукацыя без межаў", арганізацыі-члена Асацыяцыі дадатковай адукацыі і асветы, каардынатар праекта "TOLLAS - Да актыўнага грамадства ў любым узросце"
Краўчонак Іна Памочнік каардынатара праекта "TOLLAS - Да актыўнага грамадства ў любым узросце"
Віталь Нікановіч Намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА"
Сяргей Лабода Дырэктар Адукацыйна-кансалтынгавай установы "Цэнтр эфектыўных камунікацый "Фідбэк"
Юлія Станкевіч Член ГА "Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта"
Вольга Паддубная Член ГА "Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта"
Галіна Верамейчык Глава прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання "Deutscher Volkshochschul-Verband e.V." (Федэратыўная Республіка Германия) у Рэспубліцы Беларусь (dvv international)
Васіль Пронь Дырэктар ТАА "Трэнінгавы цэнтр "Квадратны апельсін"
Вольга Рэнш-Ветцаль Дырэктар Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Йаханеса Рау

 Паводле adukatar.net

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео