BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лявон Вольскі: Пераход да дэмакратыі вызваляе культуру ад кайданоў

05.12.2012 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Лявон Вольскі: Пераход да дэмакратыі вызваляе культуру ад кайданоў
фота Yauhen Yerchak
Пры дэмакратычнай сістэме культура пачуваецца больш вольна ў той час, як пры таталітарызме ці дыктатуры яна заганяецца ў нейкія больш вузкія рамкі.

Такое меркаванне ў размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў музыка Лявон Вольскі.

На ягоную думку, калі пры дыктатуры ці таталітарызме ў краіне маюцца нейкія дасягненні ў галіне культуры, то яны існуюць не дзякуючы, а насуперак таму, што адбываецца ў краіне. “Напрыклад, амаль усе дасягненні ў савецкай літаратуры ствараліся насуперак савецкай сістэме. І нават вартасныя творы, за рэдкім выключэннем, ствараліся з уключэннем унутранага цэнзара. А калі такое адбываецца, то гэта ўжо заніжае вартасць твору”,- лічыць Лявон Вольскі.

Ён адзначае, што культурніцкая плыня ў недэмакратычных краіназ звычайна звужаная і загнаная ў андэграўнд і не даходзіць да шырокіх масаў. “І, натуральна, што пераход да дэмакратыі, вызваляе культуру ад кайданоў”,- адзначыў музыка.

Ён даволі скептычна ацаніў досьвед падтрымкі з Захаду беларускіх культурніцкіх праектаў, паколькі экстраардынарнага плёну такія крокі не далі. Больш за тое, адзначыў творца, у нейкім сэнсе сітуацыя нават пагоршылася, бо асобныя структуры залішне прызвычаіліся да замежнага фінансавання. Зрэшты, на ягоную думку, асноўная падтрымка ідзе хутчэй на каляпалітычную, чым на культурніцкую дзейнасць.

Суразмоўца адзначыў, што сама ідэя фінансавання культуры агулам мэтазгодная, бо гэта “мусіць спрыяць стварэнню нейкіх праектаў, якія адукоўваюць, распрыгоньваюць народную думку”. “У нармальных краінах ідуць датацыі на культуру. У той самай Польшчы гэта лічыцца адным з прыярытэтаў, таму што адукацыя і культура – гэта развіццё нацыі”,- заўважыў Лявон Вольскі.

Сучасная сітуацыя з забаронамі канцэртаў не падобная да практыкі Савецкага Саюзу, лічыць музыка: “У тыя часы існавала зусім іншая сістэма выхаду музыкі да публікі. Тады ўсё было больш сумленна, існавала дзяржаўная машына, якая мела свае правілы. Трэба было атэставацца. Калі ў цябе ў тэкстах маецца нешта падазронае, то аўтаматычна ты не праходзіш, і маеш права граць толькі нейкія кватэрнікі. І такая сітуацыя больш натуральная, чым тэлефанаванні нейкага “таварыства ананімных алкаголікаў”.

Суразмоўца адзначыў, што на сёння ён не бачыць нейкіх эфектыўных магчымасцяў абыходу існуючых забаронаў. “Пры цяперашняй уладзе ўсё будзе так, як зараз ёсць. Можа быць крышачку ў той ці іншы бок нешта будзе інакш, але радыкальна нічога не зменіцца”,- мяркуе творца.

За кошт дасягненняў тэхнічнага прагрэсу сучасная сітуацыя ў Беларусі выглядае шмат у чым лепш, чым за часамі СССР. “Перспектыўныя маладыя музыкі з’яўляюцца. Паглядзіце на сайты, там іх проста мільён! І развіццё мызыкі адбываецца, бо ёсьць больш інфармацыі. Да таго ж, у нашай пірацкай краіне можна свабодна праслухоўваць песні, глядзець кліпы, спампоўваць альбомы розных музычных гуртоў, урэшце набыць якасны музычны інструмант. У Савецкім Саюзе нічога гэтага не было”,- нагадвае Лявон Вольскі.

Разам з тым, на ягоную думку, пакуль што магчымасцяў зарабляць на музыцы няма: “Зарабляць можна будзе, як гэта дзіўна ні гучыць, пры капіталізме. Напрыклад, так адбываецца ў Польшчы, якая перайшла ўжо на іншыя рэйкі. Раней там шмат вядомых камандаў музычных вымушаныя былі проста сыходзіць у бізнэс. А цяпер усе вярнуліся назад у музыку і нармальна граюць канцэрты. У нас нават няма такой інфраструктуры, як там”.

Сітуацыю часовай адсутнасці ў Беларусі міністра культуры суразмоўца назваў “вельмі арганічнай”. “Навошта ён тут? Праводзіць “Славянскі базар” можна без міністра культуры, а адбор на Еўрабачанне можа правесці, напрыклад, міністэрства спорту і турызму”,- сказаў Лявон Вольскі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео