BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сучаснае беларускае мастацтва: страляніна па вожыках і недахоп спрэчкi

04.12.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Сучаснае беларускае мастацтва: страляніна па вожыках і недахоп спрэчкi
Партызанская стратэгія жыцця і самазахавання для сучаснага беларускага мастацтва застаецца актуальнай.

Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі дыскусіі "Мадэ ін Беларусь: сучаснае беларускае мастацтва - канец "партызанскага" руху?", зладжанай у галерэі "Ў".

Першай нагодай для дыскусіі стала сёлетняе дзесяцігоддзе альманаха сучаснай беларускай культуры "pARTisan", другой – жаданне абмеркаваць, што сталася за гэты час, які стан і праблемы сучаснага беларускага мастацтва. Гутарка вялася паводле некалькіх галоўных пытанняў.

Пытанне 1. Ці ёсць канцэпцыя сучаснага беларускага мастацтва?

Філосаф Валянцін Акудовіч распавёў, што дзесяць год таму ён і ўся каманда, якая збіралася рабіць часопіс “pARTisan”, ведалі, што ёсць сучасным мастацтвам, для чаго яно патрэбна Беларусі і ўсім нам.

А сёння філосаф абсалютна не ўпэўнены, што мы маем на ўвазе, гаворачы пра актуальнае мастацтва і для каго яно існуе, акрамя самаго сябе. Беларускае актуальнае мастацтва цікавае хіба што самому культурніцкаму асяродку.

- Ідэалогія (адсланяючыся ад палітычнага значэння гэтага слова) надае любой з’яве большую значнасць, чым тая мае. У гэтым сэнсе барока ці класіцызм – гэта найперш ідэалагічныя канцэпцыі. Але наш час – крызіс усіх магчымых ідэй, ідэалогій і ідэалагем, у тым ліку эстэтычных, - падкрэсліў спадар Акудовіч. - У такой сітуацыі няясна, што абараняць і за каго трымацца. Немцы сышлі, партызаны сышлі, і што рабіць? Хадзіць па лесе і страляць вожыкаў? Таму зараз актуальнае мастацтва – гэта страляніна па вожыках, больш змагацца эстэтычна няма за што, нічога не застаецца.

Як мяркуе галоўны рэдактар "pARTisan"Артур Клінаў, актуальным мастацтва з’яўляецца заўсёды, калі яно працуе менавіта з сацыяльнай праблематыкай, а не з завоблачнымі сферамі.

Сучаснае выяўленчае мастацтва перажывае шматлікія трансформацыі (актывізацыя новых рэсурсаў, вяртанне да гледача, палітызацыя ды інш.). Але галоўная рыса – пераход да глабалізацыі. Мастак Сяргей Шабохін, наведаўшы шмат выставаў у розных краінах, заўважыў, што беларускае мастацтва стала часткай глабальнай сістэмы.

Знікла аўтэнтычнасць, усе сталі касмапалітамі, мяркуючы па кінафестывалях, згадзіўся кінарэжысёр Андрэй Кудзіненка. Маўляў, уся канкурэнцыя зышла ў юцюб.

Ці ёсць канцэпцыя сучаснага беларускага мастацтва? Філосаф Вольга Шпарага на гэта пытанне глядзіць пазітыўна. Яна лічыць, што задача сучаснага мастацтва – выходзіць за межы ўсялякіх канцэпцый, каб лакальныя тэмы пераводзіць на глабальны ўзровень. Гэта могуць быць тэмы экалогіі, пошук эстэтычных сродкаў, артыкуляцыя нацыянальнай ці культурнай ідэнтычнасці.

Вольга Шпарага называе беларускіх творцаў, якія займаюцца такімі праектамі. Напрыклад, мастачка Марына Напрушкіна займаецца спецыфікацыяй уяўленняў пра Беларусь у палітычным сэнсе. Фатограф Андрэй Лянкевіч працуе з тэмамі памяці, мастак і літаратар Артур Клінаў мае справу з гарадской праблематыкай, выяўляючы асаблівасці Мінска ў супастаўленні з іншымі гарадамі.

-Мяркую, што сучаснае мастацтва не прапануе некага канцэпту нацыянальнай культуры. Яно прадстаўляе лакальныя тэмы і праблемы на глабальнай сцэне, - кажа Вольга Шпарага.

Пытанне 2. Якія брэнды/каштоўнасці беларускага сучаснага мастацтва? Якую ролю ў беларускім мастацтве выконваюць арт-практыкі?

Разважаючы на тэму брэндаў беларускага мастацтва, Сяргей Шабохін адзначыў, што наш брэнд на экспарт – усё, што звязана з беларускай уладай і яе крытыкай. А ў якасці каштоўнасці ён вылучае тое, што зараз сучаснае мастацтва пераходзіць ад эстэтыкі да этыкі, намагаючыся працаваць з гледачом.

Па словах Вольгі Шпарагі, брэнд мае дачыненне да масаў, а сучаснае мастацтва працуе са сваёй публікай. Яно дапамагае чалавеку па-новаму ўсведамляць сацыяльную рэальнасць, выходзіць за межы ягонага маленькага мірка.

Валянцін Акудовіч звярнуў увагу, што за мінулыя дзесяць год значныя змены адбыліся дзякуючы інтэрнэту. У сеціве знаходзяцца лічы ўсе артэфакты сучаснага мастацтва, і яны такім чынам становяцца такімі ж масавымі.

-Увесь свет сучаснага мастацтва месціцца ў Сеціве, і ніхто не зважае, дзе той ці іншы твор зроблены. Хтосьці намацаў нейкую важную лакальную тэму ці праблему, якія на 5-10 хвілін захапіў інтэрнэт, - вось і ўсё, хутка надыдзе нешта іншае. Вось і ўвесь брэнд, - сказаў як адрэзаў філосаф.

-Сёння арт-практыкі знаходзяцца ў партызанах, у гета. Актуальнае мастацтва – гэта для саміх мастакоў ды іх сяброў. А яно ж павінна выклікаць рэакцыю і рух з боку гледачоў. Не хапае спрэчкі, дыскусіі паміж культурніцкімі дзеячамі – таго, што ў сеціве называюць “бульбасрач”, - лічыць Андрэй Кудзіненка.

Але нельга не заўважыць, што дзесяць год таму дыскусій было значна менш, а зараз дыскусія выйшла ў публічную прастору. З’яўляюцца і пляцоўкі для гэтага, напрыклад тая ж галерэя “Ў”. І развіццё такіх публічных дыскусійных пляцовак – гэта праца з прагрэсіўнай публікай.

Пытанне 3: Ці застаецца сёння партызанская стратэгія актуальнай?

Дзесяць год таму “pARTisan” выбраў сучаснае мастацтва як форму супраціву. Сёння сітуацыя ў мастацкім асяроддзі Беларусі змянілася: сучаснае мастацтва перастала быць альтэрнатыўным (яскравы прыклад - сёлетняя Трыенале сучаснага мастацтва, дзе актуальныя мастацкія практыкі натуральна ўпісаліся ў афіцыйны кантэкст). Дык ці засталася канцэпцыя партызанкі актуальнай?

2000-я гады прайшлі пад знакам партызанскай стратэгіі (часопіс “pARTisan”, галерэя “Падземка”). Як бачым, ціхі партызанскі рух апынуўся жыццяздольным. Ён і з’явіўся як альтернатыва афіцыйнаму мастацкаму дыскурсу. Дагэтуль у краіне партызанскай культура ва ўсім, яна праяўляецца часам нават у афіцыйных культурніцкіх інстытутах.

Партызанка – найлепшая стратэгія, каб падрываць, дэканструяваць навязаную ідэнтычнасць і разам з тым будаваць свой суб’ект, мяркуе паэтка Вольга Гапеева.

Як пісаў Артур Клінаў дзесяць год таму ў сваім маніфесце, партызанка – форма існавання беларускай культуры. Сапраўды, тады сучаснае мастацтва было партызанскім, таму што знаходзілася па-за межамі афіцыйнага дыскурсу. Сёння партызанка – хутчэй форма самакрытыкі, заўважыла Вольга Шпарага. Сучаснае беларускае мастацтва па азначэнні партызанскае – ціхае, утойлівае, не масавае. Вось чаму партызанская стратэгія жыцця і самазахавання для яго застаецца актуальнай. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео