BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Паказ дакументальнага фільма Мэцью Эйкерса "Марына Абрамавіч: У прысутнасці мастака"

04.12.2012
Паказ дакументальнага фільма Мэцью Эйкерса "Марына Абрамавіч: У прысутнасці мастака"
Галерэя "Ў" супольна з праектам "Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва" 5 снежня 2012 года ладзяць паказ дакументальнага фільма "Марына Абрамавіч: У прысутнасці мастака".

Югаслаўская мастачка Марына Абрамавіч называе сябе "бабуляй перформанса". І мае на тое ўсе падставы. Сёння ў гэтым кірунку сучаснага мастацтва ёй няма роўных. Упершыню Марына Абрамавіч звярнула на сябе увагу арт-супольнасці ў 1974 годзе. Дакументальны фільм Мэцью Эйкерса "Марына Абрамавіч: У прысутнасці мастака" (Marina Abramović: The Artist Is Present) распавядае пра падрыхтоўку Марыны да сваёй рэтраспектыўнай выставы ў Музеі сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

Перад паказам адбудзецца дыскусія "Беларускі кантэкст: ад перформансу да акцыянізму". На прыкладзе творчасці перформераў Людмілы Русавай, Ігара Кашкурэвіча, Алеся Пушкіна, аб’яднання "Бум-Бам-Літ", дзейнасці фестывалю NAVINKI  і інш. (прэзентацыю падрыхтуе Таццяна Арцімовіч) запрошаныя госці Міхаіл Гулін (мастак), Віктар Пятроў (дырэктар міжнароднага фестываля арт-перформансу NAVINKI), Аляксандр Сарна (філосаф, перформер, медыя-аналітык), Ілля Сін (празаік, мастак-акцыяніст) падзеляцца вопытам правядзення сваіх перформансаў ды акцый, а таксама паспрабуюць вызначыць, як Беларусь прадстаўлена ў міжнародным кантэксце гісторыі перформансу. Мадэратар - Вольга Шпарага (філосаф, рэдактар партала "Новая Эўропа").

Месца правядзення: Галерэя "Ў" (прасп. Незалежнасці, 37, а). Пачатак у 18.00.

Уваход вольны!

Паводле Галерэі "Ў"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео