BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вобразы ідэнтычнасці - цмок і каналізацыйны люк?

03.12.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Вобразы ідэнтычнасці - цмок і каналізацыйны люк?
Ідэнтычнасць – як палімпсест, што складаецца са шматлікіх культурніцкіх слаёў? А можа гэта скрутак, дзе старое застаецца ўнізе, а далей пішацца нешта новае?

Вось толькі некаторыя вобразы, у якіх уяўлася галоўная тэма дыскусіі ўдзельнам круглага стала “Выявы ідэнтычнасці”, арганізаванага Лятучым універсітэтам і аргкамітэтам конкурсу “Мы 2012”.

Круглы стол адбыўся на выставе праектаў-пераможцаў беларуска-польскага конкурсу графічных праектаў “Мы 2012”, які абвясцілі Беларускі саюз дызайнераў і польскае Таварыства творцаў ужытковай графікі, пры ўдзеле МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Беларускага саюза мастакоў.

У межах конкурсу беларускіе і польскія мастакі і дызайнеры спрабавалі візуалізаваць сучаснымі выяўленчымі сродкамі ўласную культурную ідэнтычнасць і такім чынам асэнсаваць яе.

Менавіта такая выстава выклікае пытанні, звязаныя з праблемай ідэнтычнасці, саматоеснасці: што мы ёсць, якімі мы сябе ўяўляем? Якія існуюць найбольш яркія і сучасныя сродкі выяўлення – маркеры ідэнтычнасці? У чым праяўляецца ідэнтычнасць?

– Мы маем вельмі мала візуальных напрацовак у сферы ідэнтычнасці, і ў гэтым заключаецца спецыфіка беларускай традыцыі ў спробах зразумець саміх сябе, - зазначыў дызайнер Міхал Анемпадыстаў. - Вершаў па-беларуску напісана шмат, а з візуалізацыяй не ўсё добра, між тым візуалізацыя – гэта важна, ёю павінны займацца адмысловыя ўстановы, напрыклад акадэмія мастацтваў.

Сёння выявы цяжка чытаюцца як выявы пэўнай ідэнтычнасці, яны амаль ўсе глабалізаваныя, заўважыў філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Прайшлі тыя часы,калі ў вёсцы па адзенні ці па фасоне капелюша можна было пазнаць “сваіх”. Цяпер тая ж вопратка ва ўсіх збольшага аднолькавая.

Мацкевіч параўнаў ідэнтычнасць  са шматслойнасцю старажытных фрэсак ў царкве. “Тэксты напластоўваюцца на тэксты, знакі на знакі, сімвалы на сімвалы. Калі задацца пытаннем, хто ёсць я ці хто ёсць мы, і паспрабаваць расчысціц гэтыя кульрніцкія слаі, то дакапацца да сябе будзе цяжка. Супярэчлівае становішча:  паспрабуеш дакапацца да сябе – і высветліш, што там, у глыбіні, быццам ужо і не ты. Але разам з тым усе гэтыя слаі – твае”.

Міхал Анемпадыстаў згадзіўся з тэзай, што ўсе памянёныя слаі – гэта наша культура. Бо ў свеце не існуе культур цалкам самастойных, ізаляваных. Усе культуры ўяўляюць сабой вынік узаемадзеяння з іншымі. Нармальны шлях такога узаемадзеяння культур – сінтэз, а так мовіць ненармальны – культурніцкая агрэсія.

Ідэнтычнасць ці брэнд?

Паступова дыскусія пра ідэнтычнасць плаўна перацякла ў размову пра брэнд.

Рэдактар газеты “Туризм и отдых” Лілія Кобзік прыгадала замоўленае ўладамі брытанскаму інстытуту INSTID стварэнне брэнда Мінска. У якасці гарадскіх аб'ектаў, якія маглі б стаць сімваламі горада, разглядаліся такія варыянты, як гадзіннік, светлафоры, каналізацыйныя люкі.

І ўвогуле ў краіне ідзе пошук брэнда Беларусі. Так, кампанія “Будзьма беларусамі” адметны беларускі вобраз і магчымы новы турыстычны сімвал краіны  ўбачыла у вобразе цмока.

Літаратарка Марыйка Мартысевіч лічыць, што хутчэй поспех будзе мець люк, таму што ён існуе ў рэальнасці. Па яе словах, ідэя казаць пра “мы” ў дачыненні да беларускай ідэнтычнасці – правальная з’ява, бо “знайсці агульны складнік знайсці цяжка. Гэтае “мы” замаўляецца, калі ідзе выпрацоўка брэнду”.

А рэальная Беларусь знаходзіцца недзе пасярэдзіне, паміж тым, што ёсць у рэальнасці, і тым, што мы хочам бачыць, што ўяўляем. Трэба любіць і разумець свой час, раіць Лілія Кобзік. Яна адзначае, што ідэй бракуе, і параўноўвае Беларусь са спячай прыгажуняй, якая яшчэ чакае свайго часу.

Ідэнтычнасць – гэта нешта пра любоў. Брэнд – тэхналогія камерцыйная, накіраваная выключна на продаж чагосьці. Брэнды робяць не мастакі, не тыя, хто стварыў русалачку ў Капенгагене ці пісаючага хлопчыка у Брусэлі. А спецыяліст па брэндынгу прыязждае ў Капенгаген і “прадае” мясцовым пад выглядам брэнду іх жа русалачку.

Ідэнтычнасць праз мастацтва

Ці мастацкія вобразы праяўляюць тое, што ёсць у свядомасці многіх людзей, ці мастак транслюе нешта выключна сваё, асабістае?

-Літаратура сёння не нясе грамадскай функцыі па выпрацоўцы нацыянальнай ідэнтычнасці. Не літаратура павінна вырашаць ідэнтычнасці. Што ж можа даць сучасная беларуская літаратура? Проста вобразы, чым ёсць Беларусь для аўтара, - мяркуе Марыйка Мартысевіч.

Як выказаўся Міхал Анемпадыстаў, спачатку ўзнікаюць творы, а потым з іх узнікаюць брэнды, а не наадварот. Спачатку Шагал малюе Віцебск –а потым усе едуць паглядзець на Віцебск Шагала. Уладзімір Караткевіч стварыў сваю ўнікальную беларускую мадэль, і “мы” можам быть частай гэтай Беларусі Караткевіча.

Мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі заўважыў, што “савецкае сёння – гэта постсавецкі трэш, які навязваецца ўладамі (у выглядзе лініі Сталіна, помнікаў Леніна ды інш.). Якую ідэнтычнасць улады хочуць сфармаваць кампаніяй “За Беларусь”? Такім чынам, ідэнтычнасць таксама можа быць формай супраціўлення навязанай ідэнтычнасці.

Сяргей Харэўскі не думае, што беларуская ідэнтычнасць – гэта суцэльны палімпсест: “Хутчэй гэта скрутак, дзе старое застаецца ў нізе, а вышэй пішацца нешта новае”.

Дык што ж нас аб’ядноўвае? Па чым мы пазнаем сваіх? Самыя распаўсюджаныя адказы шараговых грамадзянаў – агульнае жыццё, агульная тэрыторыя. Таму важна ставіць маркеры – “меціць сваю тэтыторыю”, мяркуе Уладзімір Мацкевіч. Па думцы філосафа, ідэнтычнасць – гэта не тое, што ёсць намі назаўжды. Яна выкарыстоўваецца, калі нам важна атаясаміць сябе з кімсьці сваім. “Ідэнтычнасць – гэта святочная вопратка, якую людзі апранаюць час ад часу. Таксама ідэнтычнасць можа выкарыстоўваецца як інструмент палітыкі, культурнай палітыкі”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео