BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

"Мадэ ін Беларусь: сучаснае беларускае мастацтва - канец "партызанскага" руху?"

01.12.2012
"Мадэ ін Беларусь: сучаснае беларускае мастацтва - канец "партызанскага" руху?"
3 снежня ў Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (прасп. Незалежнасці, 37а) адбудзецца дыскусія пад назвай "Мадэ ін Беларусь: сучаснае беларускае мастацтва - канец "партызанскага" руху?". Пачатак у 18.00.

Сёлета альманах сучаснай беларускае культуры "pARTisan" святкуе свой юбілей. Паўстаўшы 10 гадоў таму як альтэрнатыва афіцыйнаму мастацкаму дыскурсу, "pARTisan" на доўгія гады стаўся фактычна адзінай вольнай пляцоўкай для друкаванага мастацкага выказвання. Менавіта на старонках альманаха былі зафіксаваны найважнейшыя падзеі з жыцця альтэрнатыўнай арт-супольнасці, дэклараваліся мастацкія маніфесты, прэзентаваліся мастакі, якія не мелі шанцаў апынуцца ў абсягу афіцыйнага дыскурсу.

Сёння сітуацыя ў мастацкім асяроддзі Беларусі змянілася: сучаснае мастацтва перастала быць альтэрнатыўным (яскравы прыклад - сёлетняя Трыенале сучаснага мастацтва, дзе актуальныя мастацкія практыкі натуральна ўпісаліся ў афіцыйны кантэкст). Таму ў "pARTisan" ўзніклі пытанні, найперш да сябе: ці застаецца сёння партызанская стратэгія актуальнай? І калі так - хто ёсць ворагам сучаснаму “партызану”?

Але "партызанскія" пытанні - хутчэй, нагода ўвогуле паразважаць пра стан сучаснага беларускага мастацтва і культуры ў цэлым, а таксама паспрабаваць вызначыць тыя брэнды/антыбрэнды, арыентыры і каштоўнасці, якія сёння ствараюць вобраз сучаснай Беларусі.

У дыскусіі возьмуць удзел:

  • Валянцін Акудовіч, філосаф
  • Вольга Гапеева, паэтка, лінгвістка, дырэктарка беларускай філіі "HALMA" - міжнароднай сеткі літаратурных дамоў
  • Артур Клінаў, мастак, літаратар, галоўны рэдактар "pARTisan"
  • Андрэй Кудзіненка, кінарэжысёр
  • Сяргей Шабохін, мастак, куратар, рэдактар інтэрнэт-партала "АртАктывіст"
  • Вольга Шпарага, філосаф, рэдактар інтэрнэт-партала "Новая Эўропа"

Мадэратар - Таццяна Арцімовіч

Запрашаюцца ўсе жадаючыя!

Паводле Галерэі "Ў"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео