BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Стэфан Эрыксан: Маё сэрца заўсёды з Беларуссю

30.11.2012 Глеб Мартынаў, ЕўраБеларусь, Стакгольм, фота аўтара
Стэфан Эрыксан: Маё сэрца заўсёды з Беларуссю
Акции / Фото
Выступ Стефана Эрыксана на ФГС УП
Прадстаўнікам беларускай грамадзянскай супольнасці трэба імкнуцца да адзінства і ўзаемаразумення, шукаць кампрамісы, пазбягаць канфліктаў і не крыўдзіцца адзін на аднаго.

 З такім заклікам на Форуме грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, які праходзіць у Стакгольме, выступіў сёння Стэфан Эрыксан.

Былы амбасадар Швецыі ў Беларусі папрасіў прабачэння перад удзельнікамі Форума і звярнуўся да прысутных у зале прадстаўнікоў Беларусі на беларускай мове: «Дарагія сябры, у мяне не было часу для таго, каб з вамі развітацца перад сваім ад'ездам. Я хачу сказаць вам, што праца ў Беларусі дала мне вельмі шмат, і я не лічу, што гэтая праца скончана. Я абавязкова вярнуся ў вашу краіну, хоць і не ведаю, у якой якасці».

 
Стэфан Эрыксан у сваім выступе адзначыў, што беларуская грамадзянская супольнасць стала яшчэ больш актыўнай пасля стварэння Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: «Я назіраў, што Нацыянальная платформа ў Беларусі развівалася досыць паспяхова, з улікам, вядома, некаторых нюансаў, якія характэрныя для такой аўтарытарнай сістэмы , якая існуе ў Беларусі».
 
Аднак, на думку Эрыксана, некаторыя цяперашнія працэсы ўнутры беларускай Нацыянальнай платформы не спрыяюць яе развіццю: «Дэбаты - гэта нармальная з'ява, і я не хацеў бы ствараць з гэтага трагедыю. Але я хачу выказаць сваю занепакоенасць з нагоды таго, што такія працэсы могуць пайсці не на карысць агульнай справы. У сённяшняй сітуацыі вельмі патрэбна кансалідацыя ўнутры грамадзянскай супольнасці Беларусі. І гэта трэба не мне і не камусьці за мяжой. Гэта трэба ў першую чаргу беларускай грамадзянскай супольнасці».
 
«Я прашу толькі задумацца над галоўным пытаннем для вашай краіны, - звярнуўся Стэфан Эрыксан да беларускіх удзельнікаў Форуму, - шукайце кампрамісы, яны патрэбныя нават у краінах з ўстоянай дэмакратыяй. Ня крыўдзіце адзін аднаго і не крыўдуйце на іншых. Як казала мая нябожчыца цешча: на пакрыўджаных ваду возяць». Апошняя фраза шведскага дыпламата выклікала ажыўленне ў зале.
 
Адпавядала агульнай атмасферы і зваротная рэакцыя беларускіх дэлегатаў Форума, якія віталі Стэфана Эрыксана апладысментамі. З словам у адказ і памятным падарункам ад імя беларусаў выступіў Яраслаў Бекіш, якога напярэдадні абралі новым нацыянальным каардынатарам ФГС УП у Беларусі: «Ад імя Нацыянальнай платформы і больш шырокай грамадзянскай супольнасці нашай краіны мы дзякуем за вашу дзейнасць, а ўсе беларусы з дзяцінства ведаюць, што добрыя шведы заўсёды вяртаюцца».
 
У інтэрв'ю Службе інфармацыі «ЕўраБеларусi» Стэфан Эрыксан яшчэ раз падкрэсліў свае цёплыя пачуцці да нашай краіны: «Маё сэрца застанецца з Беларуссю назаўжды. Я веру ў тое, што пазітыўныя змены ў Беларусі адбудуцца. І я не хачу нават думаць пра тое, што ніколі больш не змагу пабываць у Беларусі. Спадзяюся, што ў будучыні я змагу прыязджаць у вашу краіну».
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео