BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прагляд фільма Стэфана Русу "Вярнуць права на горад"

30.11.2012
Прагляд фільма Стэфана Русу "Вярнуць права на горад"
1 снежня інтэрнэт-партал "Новая Эўропа" у межах спецпраекта "Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва" сумесна з Інстытутам будучага ладзяць кінапрагляд і публічную дыскусію.

Ён будзе праходзіць ў Галерэі "Ў" (г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 37a). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Гэтым разам да прагляду будзе прапанаваны фільм Стэфана Русу "Вярнуць права на горад" (арыгінальная назва: "Reclaim the City"), пасля чаго адбудзецца публічная дыскусія на тэму: "Трансфармацыі гарадской прасторы ў постсацыялістычных краінах".

З удзелам аўтара фільма, а таксама сябрам "Лабараторыі крытычнага ўрбанізму" (ЕГУ) Ганнай Пазняк, прадстаўніком аб’яднання MONOGROUP Аляксандрам Хадзяковым і яго калегамі-архітэктарамі.

Падчас дыскусіі прапануем абмяркаваць наступныя пытанні:

  • Трансфармацыя гарадской прасторы пасля 1991 года;
  • Працэсы аблагароджвання (джэнтрыфікацыі) районаў Мінска;
  • Роля арт-супольнасці ў працэсах трансфармацыі гарадской прасторы;
  • Адносіны ўлады, капітала і крэатыўнай супольнасці да праблем трансфармацыі гарадской прасторы.

Пра фільм і яго стваральніка

"Вярнуць права на горад" ("Reclaim the City"): 64 мін., 2012 год. Фільм Стэфана Русу.

Фільм складзены з матэрыялаў вандровак і інтэрвью, архіўных запісаў, асабістых гісторый і публічных акцый, праз каторыя распавядае пра новы Берлін. Гэтыя гісторыі дапамагаюць убачыць супярэчнасці і кропкі напружання грамадскай памяці і нацыянальнай ідэнтычнасці канца XX - пачатку XXI стагоддзяў. Фільм зроблены ў жанры даследчай дакументалістыкі і знаёміць нас з драматычнымі працэсамі сацыяльна-эканамічных змен, трансфармацыі горада пасля падзення берлінскай сцяны і ўплыву стратэгій аблагароджвання горада (джэнтрыфікацыі) на месцы агульнага карыстання (публічныя прасторы).

Фільм ствраны на замову 7-й Берлінскай біенале, сапрадзюсар Цэнтр сучаснага мастацтва KSAK (Кішынёў) пры падтрымцы Goethe Institute (Бухарэст); Фонд ERSTE (Вена) і Romanian Cultural Institute (Берлін).

Падрабязней пра фільм глядзіце тут.

Стэфан Русу - мастак, куратар, рэжысёр і кінематаграфіст, працуе ў Кішынёве і Бухарэсце. Асноўным кірункам яго зацікаўленнасцей як мастака і куратара ёсць працэсы трансфармацыі ў пост-савецкіх краінах, пачынаючы з 1989 года.

Мова дэманстрацыі фільму і абмяркавання: руская.

Паводле Галерэі "Ў"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео