BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Народнае анлайн-галасаванне "Сем скарбаў Беларусі"

30.11.2012
Народнае анлайн-галасаванне "Сем скарбаў Беларусі"
"Узгадвай, даведвайся, выбiрай, i - рухай кола гiсторыi!" - пад такім слоганам на сайце "Усе БелАрусы" пачалося народнае анлайн-галасаванне "Сем скарбаў Беларусі".

Уся краіна пачынае выбіраць нацыянальныя скарбы з 28 лістапада 2012 года і да Старога Новага года. А 19-й гадзіне 14 студзеня 2013 года галасаванне скончыцца.

"Скарбы Беларусі" будуць вызначацца ў сямі катэгорыях:

  1. Імёны
  2. Падзеі
  3. Прырода
  4. Архтэктура
  5. Стравы
  6. Абрады
  7. Песні

У кожнай катэгорыі на суд беларусаў будуць прадстаўлены сем намінантаў з розных эпох беларускай гісторыі. Партал "Усе БелАрусы", каб пазбегнуць сацыякультурных і светапоглядных рознагалоссяў, прапанаваў для галасавання только імёны і падзеі, якія адбыліся да ХХ стагоддзя.

Кожны жадаючы аддаць свой ​​голас за "Сем скарбаў Беларусі" зможна ўзгадаць і даведацца, чым менавіта знакамітыя тыя ці іншыя героі, падзеі і помнікі, дзякуючы кароткім займальным нататкам, размешчаным у форме для галасавання.

Партал "Усе БелАрусы" ўжо другі год запар збірае вялікую аўдыторыю беларусаў вакол сваіх сацыяльна-культурных акцый. У мінулым годзе велікодны тэст “Карта памяці беларусаў” прайшлі амаль 30 тысяч нашых суайчыннікаў. Запушчанае напярэдадні калядных святаў народнае галасаванне "Сем скарбаў Беларусі" прапануе ўсім беларусам не толькі вызначыць самых яркіх і дарагіх сэрцу асоб і падзеі, але і яшчэ раз пераканацца ў багацці беларуская гісторыі.

Сайт "Усе БелАрусы", які стаў інтэрнэт-пляцоўкай правядзення народнага галасавання, заклікае ўсіх нагадаць, даведацца і выбраць "Сем скарбаў" сваей краіны. Кожны беларус мае магчымасць сам рухаць кола гісторыі!

Галасуй!

Паводле Budzma.org

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео