BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Абвінавачанаму ў здрадзе дзяржаве Андрэю Гайдукову змянілі абвінавачанне?

29.11.2012
Абвінавачанаму ў здрадзе дзяржаве Андрэю Гайдукову змянілі абвінавачанне?
Адвакат паведаміла маці затрыманага наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукова, што яе сына пераводзяць з мінскага СІЗА КДБ у Віцебск, але падрабязнасцяў не ведае.

Пра перавод з мінскага СІЗА КДБ свайго сына, наваполацкага актывіста Андрэя Гайдукоова, затрыманага 8 лістапада па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве, Вольга Гайдукова даведалася ад адваката, паведамляе радыё "Свабода".

"Я прасіла, каб адвакат напісала заяву на сустрэчу з сынам, каб яны паразмаўлялі пра ягоную справу. Адвакат мне патэлефанавала і паведаміла, што яго пераводзяць у Віцебск. Ёй так сказаў следчы Алег Барысевіч. Я ня ведаю, як да гэтага ставіцца. Бо спачатку казалі, што яго адвезлі ў Менск, бо ў Віцебску, дзе ён быў затрыманы, няма структуры КДБ для ўтрымання падазраваных. Цяпер, атрымліваецца, яго можна трымаць і тут. Можа, памянялася абвінавачанне? А можа, яго вырашылі перавесці таму, што следчы з Віцебску, і яму не выпадае ездзіць у Мінск? Карацей, адны загадкі. Адвакат сама не ведае падрабязнасцяў".

Вольга Гайдукова дакладна не ведае, дзе сын знаходзіцца ў дадзены момант: яшчэ ў Мінску, ужо ў Віцебску ці ў дарозе. Не ведае яна, і дзе яго будуць утрымліваць. Хутчэй за ўсё, у віцебскім СІЗА, мяркуе маці.

Яна спадзяецца, што адвакату ўдасца дамовіцца наконт сустрэчы з Андрэем на наступным тыдні, і тады хоць нешта высветліцца.

Ніводнага ліста ад сына яна дагэтуль так і не атрымала, хаця ён іх пісаў. Пакуль яна не ведае і таго, на які віцебскі адрас накіроўваць свае допісы.

У мінскі СІЗА КДБ Андрэя Гайдукова змясцілі пасля затрымання ў Віцебску, якое адбылося 20 дзён таму. 23-гадовага аператара наваполацкага прадпрыемства "Нафтан" вінавацяць паводле крымінальнага артыкула "Здрада дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасьці". Згодна з афіцыйнай інфармацыяй, хлопца затрымалі "падчас закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы". Гэтае абвінавачанне многія лічаць бязглуздым, а пераслед Гайдукова звязваюць зь яго апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі застрашыць моладзевых актывістаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео