BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міністэрства культуры прыпыніла будаўніцтва ў Курапатах “Бульбаш-хола”

26.11.2012
Міністэрства культуры прыпыніла будаўніцтва ў Курапатах “Бульбаш-хола”
Міністэрства культуры выдала прадпісанне на праверку ў забудоўніка “Бульбаш-хола” ў Курапатах. Да сканчэння праверкі будаўніцтва на аб’екце прыпынена.

Канчатковага рашэння на дадзены момант няма, пра знос пабудаванай часткі гаворка пакуль не ідзе, паведаміў “Нашай Ніве” начальнік Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры Ігар Чарняўскі.

Ён адзначыў, што “першапачаткова ўзгаднялася будаўнітва каля Курапатаў аб’екта прыдарожнага сэрвісу”. Аднак у часе будаўніцтва ідэя перарасла ў забаўляльны комплекс.
Міністэрства культуры выявіла парушэнні на будоўлі каля месца пахавання ахвяраў масавых рэпрэсій у Курапатах. Часткова работы праводзіліся ў ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Пра будаўніцтва рэстаранна-забаўляльнага комплекса "Бульбаш-хол" каля Курапатаў стала вядома ў кастрычніку. Пасля пратэстаў грамадскасці з будоўлі спачатку знікла рэклама комплексу, а цяпер пачаліся праверкі.

Нагадаем, што прадстаўнікі кампаніі "Гавары праўду!" выступалі з прапановай пераўтварэння "Бульбаш-хола" ў музей.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео