BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лекцыя Давіда Радзішэўскага

26.11.2012
Лекцыя Давіда Радзішэўскага
Галерэя "Ў" і Фонд Універсітэта мастацтва ў Познані ў межах супольнага праекта прадстаўляюць лекцыю Давіда Радзішэўскага "Давайце зробім выгляд, што нічога не здарылася!"

Імпрэза адбудзецца 28 лістапада 2012 года ў Галерэі "Ў" (г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 19.00.

Лекцыя прысвечана мастакам, якія нарадзіліся ў 1980-я гады і дэбютавалі ў творчасці ў час актыўнага развіцця арт-рынку ў Польшчы, калі паўставалі новыя галерэі, музеі сучаснага мастацтва, прыватныя калекцыі.

Будзе праведзены, свайго роду, аналіз найцікавейшых і найбольш рэпрэзентатыўных, на думку дакладчыка, творчых постацяў гэтага пакалення. Аўтар дакладу паспрабуе адшукаць агульныя тэмы ў творчасці, крыніцы натхнення і праблематыкі. Што адрознівае гэтае пакаленне ад мастакоў, народжаных у 1970-я гады і што будзе адметнасцю пакалення 1990-х?

Сп. Давід Радзішэўскі разгледзіць творчасць мастакоў, народжаных у 1980-я гады, у грамадска-палітычным і эканамічным кантэксце. Яшчэ некалькі гадоў таму маладыя мастакі маглі паспяхова прадаваць свае працы, тым самым зарабляючы сабе на жыццё. Сусветны эканамічны крызіс закрануў, між іншым, сферу мастацтва. Таму сёння перад мастакамі стаіць пытанне "Ці можа мастацтва "пракарміць" творцу? Калі не, то што з гэтым рабіць?"

 

Давід Радзішэўскі, арадзіўся ў 1984 годзе, атрымаў адукацыю мастака і гісторыка мастацтва, рэдактар кнігі "Тарнаў. 1000 год сучаснасці", у 2005 годзе заснаваў галерэю Pies у Познані (Польшча).

Супольны праект Галерэі "Ў" і Фонда Універсітэта мастацтва ў Познані (Польшча) "Мастацтва пакалення ХХІст. Польшча-Беларусь" накіраваны на азнаямленне з польскім куратарскім мастацтвам. Фонд Універсітэта мастацтва у Познані супольна з Галерэяй "Ў" запланавалі цыкл візітаў у Мінск куратараў з Польшчы. Прэзентацыя вопыту куратараў будзе суправаджацца відэа, зробленымі студэнтамі Універсітэта мастацтва ў Познані. У снежні адбудзецца падсумаванне вынікаў праекту ў выглядзе канферэнцыі і выставы, а таксама плануюцца семінары ў Познані для мастакоў з Беларусі.

Да ўдзелу ў праекце запрошаны вопытныя куратары з Польшчы. Сярод іх як прадстаўнікі дзяржаўных ўстановаў мастацтва (Себасцьян Ціхоцкі, Музей сучаснага мастацтва (Muzeum Sztuki Nowoczesnej), так і прыватных галерэяў (Давід Радзішэўскі, галерэя Pies). А таксама незалежныя арганізацыі - Ёанна Варша з Фонда Laury Palmer, якая супрацоўнічае з Фондам Bęc Zmiana, і, канечне, медыйнае мастацтва - Адам Мазур (часопіс Obieg).

Паводле Галерэі "Ў"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео