BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Напярэдадні свайго пяцігоддзя тэлеканал "Белсат" скарачае вяшчанне

23.11.2012
Напярэдадні свайго пяцігоддзя тэлеканал "Белсат" скарачае вяшчанне
"Белсат" працуе амаль 5 гадоў, і сёлета надыходзіць ужо другая змена. У верасні скарацілася трансляцыя ў абедзенны час, а з 26 лістапада мяняецца рэжым трансляцыі каналу.

З чым гэта звязана і якія планы "Белсат" мае на будучыню? Пра гэта распавядзе дырэктар тэлеканалу "Белсат" Агнешка Рамашэўская-Гузы.

Яна адзначае, што гэтыя змены – вынік таго, што за 5 гадоў працы за даволі сціплыя сродкі ўпершыню "Белсату" іх не хапіла на існаванне да канца года. "Таму мы мусім адмовіцца ад той праграмы тэлебачання, да якой пачаткова рыхтаваліся. Сёлета мы ўвялі "Студыю "Белсат" – праграму, у якой я цяпер за госцю. Аднак гэта дадатковыя выдаткі, і нам папросту не хапіла грошай. Мы аказаліся ў вельмі сур’ёзнай сітуацыі і вымушаныя значна скараціць трансляцыю", - кажа А. Рамашэўская-Гузы.

"Студыя "Белсат": – Інфармацыя заўсёды была прыярытэтам на нашым канале, але гэтыя ашчаджэнні закрануць навіны, таму ў адпачынак прымусова пойдуць вядоўцы. З чым гэта звязана і ці гэта дапаможа пратрымацца да канца года?

А. Рамашэўская-Гузы: – Мы перакананыя, што гэтыя захады дапамогуць нам неяк ператрываць да канца года. Мы вырашылі, што ўсё ж інфармацыя мусіць застацца, у нейкай форме навіны застануцца. Значнай часткі перыядычных праграмаў гледачы ў снежні не пабачаць. Аднак мы спадзяемся, што ўдасца вярнуцца да нармальнай праграмы транслявання ўжо ў студзені. Яшчэ раз паўтаруся: на сёння нам проста не хапіла бюджэту. Пераважная частка нашага бюджэту складаецца з датацыяў урадаў Польшчы, Швецыі, Нарвегіі, Нідэрландаў, меншыя датацыі вылучаюць на нашае існаванне ўрады шэрагу іншых краінаў. На жаль, сёлета ў нас не выйшла сабраць патрэбнай сумы.

"Студыя "Белсат": – А чаму "Белсату" складана знайсці спонсараў? Падаецца, гэта такі буйны медыйны праект. Адкуль жа такія складанасці?

А. Рамашэўская-Гузы: – Мне самой цяжка адказаць на гэтае пытанне. Пошукамі сродкаў для нашага каналу я займаюся ўжо 6 гадоў і спадзяюся, што ўрэшце іх знайду. Я лічу, што адна з прычынаў – крызіс у Еўропе: усе эканомяць, і праз гэта пошук фінансавання робіцца сапраўды складаным. Нягледзячы на гэта, налета мы ўжо маем планы, таму нашая сітуацыя не зусім безнадзейная. То бок на цяперашні момант яна вельмі кепская, аднак я спадзяюся, што ўдасца яе выправіць. За гісторыю «Белсату» мы ўжо шмат разоў сутыкаліся з такімі цяжкасцямі, калі здавалася, што мы гэтага не пераадолеем. Думаю, што і гэтым разам мы выберамся. У нас ёсць планы прыцягнуць еўрапейскія сродкі ў наступным годзе. Магчыма, урэшце далучыцца Еўразвяз, які пакуль не фінансаваў "Белсату". Мы на гэта спадзяемся.

На канале, па-першае, застануцца інфармацыйныя праграмы. Навіны – гэта аснова "Белсату". Па-другое, застануцца праграмы, якія маюць уласных спонсараў, – тыя, што фінансуе ўрад Нарвегіі. А. Рамашэўская-Гузы спадзяецца, што фінансаванне для "Белсату" будзе знойдзенае і сёлетняя сітуацыя не паўторыцца, што тэлеканал не акажацца перад такім непрыемным выбарам, калі давядзецца здымаць праграмы, каб пражыць да канца года.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео