BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Міжнародны дзень супраць беспакаранасці адзначаецца 23 лістапада

23.11.2012
Міжнародны дзень супраць беспакаранасці адзначаецца 23 лістапада
Журналісты ўсяго свету 23 лістапада адзначаюць Міжнародны дзень за спыненне беспакаранасці. Ініцыятарам выступілі журналісты Філіпін.

Ініцыятыву падтрымала глабальная сетка арганізацый па справах абароны і прасоўвання права на свабоду выказвання - IFEX.

Кожны дзень па ўсім свеце журналістаў, мастакоў, музыкаў, пісьменнікаў і абаронцаў свабоды выказвання прымушаюць замаўчаць. Часцяком тое, што здарылася з імі, застаецца нерасследаваным, а здзейсненыя ў дачыненні да іх злачынства - беспакаранымі. Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю ўпершыню адзначаўся 23 лістапада 2011 года, у гадавіну разні Ампатуан 2009 года на Філіпінах, калі 32 журналіста і працаўніка СМІ былі забітыя.

Мэта гэтага Дня - дасягненне правасуддзя для тых, каго пераследуюць за ажыццяўленне права на свабоду выказвання. IFEX заклікае да дапамогі сусветную грамадскасць, прыцягваючы ўвагу да праблемы беспакаранасці. Гэты Дзень заахвочвае зацікаўленых грамадзян з усяго свету дзейнічаць, прыкладаць намаганні да таго, каб іх галасы былі пачутыя, і патрабаваць правасуддзя.

Як паведамляе радыё "Свабода", сёлета Міжнародная асацыяцыя для абароны свабоды слова звяртае асаблівую ўвагу на справу беларускай журналісткі Ірыны Халіп, якая летась была прысуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкаю выканання прысуду на два гады па абвінавачанні ў арганізацыі беспарадкаў 19 снежня 2010 году. Журналістка не мае права пакідаць Мінск без дазволу крымінальна-выканаўчай інспекцыі, мусіць з вечара да раніцы быць дома, у любы момант да яе з праверкамі могуць прыйсці — і прыходзяць — міліцыянты. Яе муж, Андрэй Саннікаў, у мінулым месяцы атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео