BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Трэнінг-прэзентацыя для адукатараў у Чарнігаве (Украіна)

20.11.2012
Трэнінг-прэзентацыя для адукатараў у Чарнігаве (Украіна)
Грамадскае аб'яднанне "М'АРТ" (Чарнігаў, Украіна) у партнерстве з беларускімі спецыялістамі ў галіне адукацыі па правах чалавека запрашае ўзяць удзел у трэнінге-прэзентацыі для адукатараў "Компас".

Мерапрыемства будзе праходзіць 30 лістапада - 2 снежня 2012 года ў г. Чарнігаве (Украіна).

Мэта трэнінга:

Павышэнне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зместам правоў чалавека, праз знаёмства з беларускім выданнем метадычнага дапаможніка Савета Еўропы "Компас" і магчымасцямі яго выкарыстання пры планаванні і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў і праграм па правах чалавека для моладзі.

На працягу трэнінга ўдзельнікі змогуць:

  • Узгадніць разуменне паняццяў "правы чалавека" і "адукацыя ў галіне правоў чалавека";
  • Пазнаёміць удзельнікаў з асноўнымі падыходамі Маладзёжнай праграмы Савета Еўропы да зместу, форм і метадаў адукацыі ў галіне правоў чалавека для моладзі;
  • Пазнаёміць удзельнікаў з беларускім выданнем метадычнага дапаможніка Савета Еўропы "Компас" - адукацыйным рэсурсам у галіне адукацыі па правах чалавека для моладзі;
  • Атрымаць навыкі правядзення і абмеркавання практыкаванняў з "Компаса";
  • Абмеркаваць перспектывы выкарыстання метадычнага дапаможніка Савета Еўропы "Компас" пры планаванні і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў і праграм па правах чалавека для моладзі.

Са зместам "Компаса" (на рускай мове) можна пазнаёміцца тут.

Трэнерская група:

У якасці трэнераў і экспертаў курса будуць працаваць запрошаныя беларускія і украінскія спецыялісты ў галіне правоў чалавека і адукацыі па правах чалавека.

Мэтавая група трэнінга:

Беларускія настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса "правы чалавека" ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых. Плануемая колькасць удзельнікаў - 18 чалавек.

Арганізацыйны аспект

Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у трэнінге: удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арагнізатары забяспечаць пражыванне ў двух- і трохмясцовых пакоях, харчаванне і аплату транспартных выдаткаў удзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор и наведаюць 100% заняткаў трэнінга.

Падарожжа на трэнінг будзе арганізавана чыгуначным транспартам з г. Мінска (выезд увечары 29 лістапада і вяртанне наранку 3 снежня) і Гомеля (выезд наранку 30 лістапада і вяртанне увечары 2 снежня).

Асаблівыя патрабаванні:

Калі вы маеце асаблівыя патрабаванні да харчавання, просім паведаміць пра гэта ў анкеце.

Працэдура адбору ўдзельнікаў:

У трэнінге могуць узяць удзел асобы, якія плануюць выкарыстоўваць метадычны дапаможнік Савета Еўропы "Компас" пры планаванні і правядзенні адукацыйных мерапрыемстваў па правах чалавека для моладзі. Удзельнікі павінны мець папярэдні досьвед працы з тэмай "правы чалавека" у сферы фармальнай і/ці нефармальнай адукацыі. Конкурсны адбор удзельнікаў курса будзе адбывацца на падставе запоўненных анлайн-анкет.

Для ўдзелу ў курсе неабходна запоўніць анлайн-анкету не пазней за 23 лістапада 2012 года.

На жаль, арганізатры не змогуць прыняць да ўвагі заяўкі, запоўненыя пасля пазначанай даты. Пасля атрымання заявак арганізатары пакідаюць за сабой права правесці тэлефонную ці скайп-суразмову з некаторымі ўдзельнікамі.

Пра вынікі конкурснага адбору ўсе прэтэндэнты будуць праінфармаваныя да 25 лістапада 2012 года. Адабраныя ўдзельнікі курса павінны будуць не пазней за 26 лістапада 2012 года зарэгістравацца на вэб-пляцоўцы трэнінга, адрас якой будзе пададзены ў адпаведным лісце, у адваротным выпадку іх месцы будуць перададзены кандыдатам з групы рэзерва.

Кантактная інфармацыя:

Усе пытанні, звязаныя з удзелам у курсе, накіроўвайце на адрас электроннай пошты: [email protected].

Паводле АКТ

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео