BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Алег Трусаў: Прымусіць чыноўнікаў ведаць беларускую мову патрэбна і рэальна

20.11.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь
Алег Трусаў: Прымусіць чыноўнікаў ведаць беларускую мову патрэбна і рэальна
Прапанова наконт абавязковага валодання дзяржаўнымі служачымі беларускай мовай – цаглінка ў адраджэнне Беларусі.

Такое меркаванне Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў старшыня Таварыства беларускай мовы (ТБМ) Алег Трусаў.

Нагадаем, напярэдадні Ліберальна-дэмакратычная партыя (ЛДП) прапанавала прыняць закон аб абавязковым валоданні дзяржаўнымі служачымі беларускай мовай.

“Мы адзіная дзяржава ў свеце, дзе дзяржаўныя служачыя дрэнна альбо зусім не ведаюць родную мову. Неабходна тэрмінова прыняць закон, у якім выразна і ясна пастанавіць — калі ты служачы дзяржаўных органаў (Савет міністраў, Адміністрацыя прэзідэнта, аблвыканкама, гарвыканкама, адміністрацыя раёна і іншыя), ты павінен ведаць і ўмець карыстацца беларускай мовай", — гаворыцца ў заяве.

Як лічыць лідар ЛДП Сяргей Гайдукевіч, развіццё і ўмацаванне роднай мовы - галоўны складнік суверэнітэту дзяржавы. Алег Трусаў з гэтым пастулатам цалкам згодны.

-Мова – гэта наогул падмурак існавання нацыі, - кажа старшыня ТБМ. - Мова аб’ядноўвае беларускі народ. Рэлігія ў кожнага свая, добрая палова насельніцтва ўвогуле “праваслаўныя атэісты”. Толькі мова ўжо трыста год трымае беларусаў у межах пэўнай тэрыторыі. Бо як стваралі Беларусь у 1918-1919 гг.? Узялі вынікі перапісу насельніцтва 1897 года, і абвялі тую тэрыторыю, дзе болльш людзей назвала сябе беларусамі, а сваёй мовай – беларускую. Абвялі і абвясцілі спачатку БНР, а потым БССР. У склад гэтай тэрыторыі ўваходзіла і Вільня, і Смаленск, і Бранск. Ну а што мы зараз маем? Менш паловы таго, што мелі ў канцы XIX стагоддзя. Таму што на тых тэрыторыях мова была фактычна страчаная. А тамтэйшыя людзі, страціўшы мову, называюць сябе ці палякамі, ці расейцамі. Страцілі мову – страцілі ўсе.

Алег Трусаў мяркуе, што прымусіць чыноўнікаў ведаць мову патрэбна і рэальна, і нагадвае, што згодна з заканадаўствам, калі грамадзянін звяртаецца да чыноўніка па-беларуску, дзяржслужачы абавязаны даць адказ па-беларуску.

Якім чынам можна прымусіць чыноўнікаў вывучаць і ведаць родную мову? На думку Трусава, дастаткова прыняць пастанову Савету міністраў, унесці праўку ў закон аб дзяржаўнай службе. І дадаць канкрэтны пункт: што чалавек, які ідзе на дзяржаўную службу, абавязаны валодаць дзвюма дзяржаўнымі мовамі. Пацвердзіць гэта можно будзе, напраклад, пры сумоўі.

“Можна рабіць не экзамен па беларускай мове, а хаця б сумоўе, на якім пагаварыць на розныя тэмы з чалавекам па-беларуску, і адразу будзе зразумела, наколькі ён валодае мовай”, - лічыць кіраўнік ТБМ.

Ён падкрэслівае, што прапанова ЛДП наконт абавязковага валодання дзяржаўнымі служачымі беларускай мовай цалкам слушная: “Прапанова ЛДП наконт абавязковага валодання дзяржаўнымі служачымі беларускай мовай – цаглінка ў адраджэнне Беларусі. Праўда, наколькі вялікай яна апынецца – трэба яшчэ пабачыць”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео