BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Велікабрытаніі выйдзе новы нумар часопіса “The Journal of Byelorussian Studies”

19.11.2012
У Велікабрытаніі выйдзе новы нумар часопіса “The Journal of Byelorussian Studies”
Найстарэйшае ангельскамоўнае перыядычнае выданне, прысвечанае даследаванням у беларускай тэматыцы, зноў выходзіць ў Велікабрытаніі пасля 24-гадовага перапынку.

“The Journal of Byelorussian Studies” (“Часопіс беларускіх даследаванняў”) мае выйсці ў студзені-лютым 2013 года, паведамляе Белсат.

“The Journal of Byelorussian Studies” упершыню выйшаў у 1965 г. і друкаваўся раз на год. Прадмову да першага нумару напісаў прафесар Оксфардскага ўніверсітэту Роберт Оці (Robert Auty).

Выданне распаўсюджваецца сярод універсітэтаў, бібліятэк і прыватных падпісантаў у Вялікай Брытаніі, ЗША, Беларусі ды іншых краінах па ўсім свеце. Кожны нумар змяшчае артыкулы пра беларускую літаратуру, лінгвістыку, гісторыю і мастацтва, а таксама агляды кніг, хроніку сучасных падзеяў і шырокую бібліяграфію за папярэдні год.

Часопіс выдаюць супольна Англа-беларускае таварыства і Цэнтр транзіцыйных даследаванняў (Centre for Transition Studies) у Лондане. Рэдагуе яго выпускнік Гарварду, кандыдат юрыдычных навук Яраслаў Крывой. У рэдакцыйны камітэт таксама ўваходзяць прафесар Арналд МакМілін (Arnold McMillin) і Джым Дынглі (Jim Dingley). А ў кансультацыйную раду выдання – айцец Аляксандр Надсан (Вялікая Брытанія), доктар Андрэй Катлярчук (Швецыя), доктар Курт Ўулгайзэр (Curt Woolheiser, ЗША), доктар Дэйвід Марплз (David Marples, Канада), доктар Ірына Дубянецкая (Беларусь) і доктар Марцін Паўльсэн (Martin Paulsen, Нарвегія).

Найстарэйшае ангельскамоўнае перыядычнае выданне прысвечанае даследаванням у беларускай тэматыцы. Сёння часопіс выдаецца на англійскай ды беларускай мовах. Перыёдык таксама мае электронную версію.

Як паведаміў у Facebook рэдактар выдання, “The Journal of Byelorussian Studies” пачынае выходзіць пасля 24-гадовага перапынку. Цяпер прымаюцца новыя заяўкі, дэдлайн – 20 снежня. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео