BE RU EN
rss facebook twitter

Рэзалюцыя Канферэнцыі Нацплатформы грамадзянскай супольнасці (16 лістапада 2012 года)

19.11.2012 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Рэзалюцыя Канферэнцыі Нацплатформы грамадзянскай супольнасці (16 лістапада 2012 года)
Па выніках адбыўшайся 16 лістапада 2012 года ў Мінску Канферэнцыі Нацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасці яе ўдзельнікамі была прынята рэзалюцыя, поўны тэкст якой прапануем вашай увазе.

Глядзіце таксама тэкст Канцэпцыі развіцця беларускай Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, прынятай падчас гэтай Канферэнцыі, і відэазапіс Канферэнцыі.

 

 

 

 

 

Рэзалюцыя

Канферэнцыі Нацыянальнай платформы
Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства:

“Напярэдадні чацвёртай штогадовай сустрэчы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”

Мінск, 16 лістапада 2012 года

Мы, удзельнікі Канфэрэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства, грунтуючыся на падставах Мемарандума аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства, паддзяляючы каштоўнасці і мэты ініцыятывы ЕС "Усходняе парнерства":

  • заяўляем аб сваім намеры далейшымі дзеяннямі спрыяць пашырэнню еўрапейска-беларускага ўзаемадзення;
  • канстатуем, што асноўнай перашкодай для развіцця такого ўзаемадзення з’яўляецца пазіцыя і дзеянні беларускіх уладаў, у тым ліку ўтрыманне палітычных вязняў, рэпрэсіі ў адносінах да грамадскіх і палітычных актывістаў, адсутнасць сустрэчнага руху па падпісанні дамоў адносна пачатку візавага дыялогу і малога транспамежнага руху, не гледзячы на адпаведныя прапановы Еўрапескага Саюза;
  • выказваем рашучы пратэст супраць пераследу ўладамі грамадскіх актывістаў, а таксама іншых палітзняволенных, у тым ліку і ўдзельнікаў Націянальнай платформы Форума грамадзяскай супольнасці Усходняга партнёрства. Мы настойваем на неадкладным вызваленні праваабароцы Алеся Бяляцкага, спыненні крымінальнага пераследу актывіста маладзёжнага аб’яднання "Саюз маладых інтэлектуалаў" Андрэя Гайдукова, а таксама на спыненні беспадстаўнага ціску і спроб ліквідацыі міжнароднага грамадскага аб’яднаня “Добрая воля”;
  • патрабуем спынення крымінальнага пераследу журналіста Анджэя Пачобута, выказваем занепакоенасць з нагоды ціску на інтэлектуальны часопіс "Архэ" і пераслед яго галоўнага рэдактара Валеркі Булгакава. Лічым, што такія дзеянні насосяць непапраўную шкоду беларускай культуры і інтэлектуальнай супольнасці, і настойваем на іх спыненні;
  • разглядаем ініцыятыву ЕС "Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам" як значны і патэнцыйны інструмент дэмакратычных трансфармацый у краіне. Гэтая ініцыятыва тым больш важная і актуальная, што яна таксама з’яўляецца каталізатарам шэрагу працэсаў у межах Усходняга парнёрства. Віталі б пашырэнне ролі і ступені ўдзелу Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў Еўрапейскім дыялогу па мадэрнізацыі Беларусі.

Спампаваць тэкст

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео