BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Публічная лекцыя Міхала Анемпадыстава ў Магілёве

15.11.2012 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Публічная лекцыя Міхала Анемпадыстава ў Магілёве
17 лістапада Лятучы ўніверсітэт ладзіць ў Магілёве чарговую публічную лекцыю з цыклу "Urbi et Orbi". З лекцыяй "Беларускі стыль" перад магіляўчанамі выступіць дызайнер Міхал Анемпадыстаў.

Пачуццё стылю, разуменне стылю - гэта тая якасць, якая не ўзнікае "сама сабой", а бярэцца, фарміруецца з таго актуальнага стану культуры, у які мы свядома-несвядома ўключаныя праз выхаванне, адукацыю, жывую-паўжывую-адсутную традыцыю, праз біяграфіі асобаў, культурныя падзеі, на якія абапіраецца выбар той ці іншай нацыянальнай культурнай мадэлі.

Разуменне стылю, падобна як і разуменне "прыгожага", паўстае з нашай культурнай традыцыі. "Калі цяпер чалавека на вуліцы запытацца, што такое "прыгожа", то ён хутчэй за ўсё адкажа, што прыгожа - гэта "калі чыста". І гэты, такі натуральны для нас сёння, адказ, мякка кажучы, сведчыць пра праблемы з нашымі традыцыямі", - сцвярджае Міхал Анемпадыстаў. Мяркуем, што і пры вызначэнні таго, что складае нацыянальны стыль як нашую культурную адметнасць, мы сутыкнемся з падобнымі праблемамі.

17 лістапада 2012 года ў цыкле лекцый Urbi et Orbi, якія Лятучы ўніверсітэт ладзіць у Магілёве, разам з вядомым беларускім дызайнерам, мастаком, паэтам, перакладчыкам, аўтарам згаданай цытаты Міхалам Анемпадыставым мы паспрабуем разабрацца ў тым, што такое “Беларускі стыль”.

Якія помнікі матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры, створаныя на працягу апошняга тысячагоддзя, якія ўстойлівыя культурныя традыцыі фармавалі і працягваюць фармаваць нашае калектыўнае аблічча? Што са зробленага, набытага, і захаванага, робіць нас непадобнымі да іншых? Як складаюцца паасобныя фрагменты, лакальныя стылі ў нешта адно, што можна было б назваць "Беларускім стылем"?

Гэта лекцыя - спроба асэнсаваць уласныя традыцыі і здабыткі і змадэляваць нацыянальныя стылі ў эпоху рамантызма і пазней, у першай чвэрці ХХ ст., у часы паўстання і фармавання новых нацыянальных дзяржаваў. Гэта спроба разгледзець стыль як візуалізацыю нацыянальнай культурнай мадэлі.

Імпрэза будзе праходзіць у магілёўскім "Тэхнапарку" (вул. Ленінская, 63,  зала 807, 8 паверх). Пачатак у 16.00.

Запрашаем усіх жадаючых. Уваход вольны!


Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео