BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэзентацыя новага дыска Зміцера Вайцюшкевіча і WZ-orkiestrа "Ваячак"

15.11.2012 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Прэзентацыя новага дыска Зміцера Вайцюшкевіча і WZ-orkiestrа "Ваячак"
21 лістапада ў галерэі “Ў” адбудзецца прэзентацыя новага дыска Зміцера Вайцюшкевіча і WZ-orkiestrа - "Ваячак". Дыск запісаны на вершы польскага паэта Рафала Ваячака.

Рафал Ваячак (1945-1971) – адзін з найбольш інтрыгуючых і таямнічых польскіх паэтаў ХХ ст., яскравы прадстаўнік так званых "праклятых паэтаў". Алкаголік, правакатар, скандаліст, які неаднаразова лячыўся ў вар’ятні і са школьных гадоў здзяйсняў спробы самагубства. Уласную смерць ён зрабіў адной з галоўных тэм сваёй эпатуючай, але вытанчанай у літаратурным сэнсе паэзіі

– Мне заўжды цікава паказаць менавіта чалавечыя моманты ў творчасці кожнага паэта, – распавядае Вайцюшкевіч. – Таму Маякоўскага я пазбавіў сацыялізма, а Ваячака – пэўнай часткі дэпрэсіі. Хацелася падкрэсліць, што ён быў у тым ліку выдатным лірыкам – у яго шмат вершаў пра жанчын, пра жаночае цела. Але пэўныя моманты "псіхадэліі" ўсё ж прысутнічаюць – увасобіць іх у музыцы дапамог вядомы гітарыст Сяргей Канановіч.

Ад ідэі альбома да яго выдання прайшло шэсць гадоў. Для запіса гэтай працы Зміцер вывучыў польскую мову, але ў працэсе вырашыў заспяваць на беларускай – вершы пераклалі Андрэй Хадановіч і Вальжына Морт. Аздабленне для альбома зрабіў вядомы польскі беларус Юрка Асеннік, лідар гурта Zero-85.

– Фотасесію для аздаблення мы рабілі ў вар’ятні ў Беластоку. На вокладцы – сапраўдны тамтэйшы ключ ад дзвярэй, без якога нельга патрапіць з калідора ў пакой ці наадварот. Гэта і артэфакт, і метафара альбома. У музычным сэнсе мы спрабавалі вынайсці менавіта такі ключ да паэзіі Ваячака, адчыніць яе для беларускага слухача
, – тлумачыць Зміцер.

Набыць CD-версію (digipack) дыска з аўтографам Вайцюшкевіча можна ў інтэрнэт-краме www.prastora.by. Інтэрнэт-прэм’ера альбома адбудзецца цягам бліжэйшых тыдняў.

Уваход па запрашэннях. Запрашэнне можна атрымаць у Польскім Інстытуце ў Мінску пасля папярэдняй замовы па тэлефоне: +37517 200-63-78 або +37517 200-95-81. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео