BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Таварыства “Зялёная сетка” заклікае футбалістаў захаваць зялёныя насаджэнні

13.11.2012 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Таварыства “Зялёная сетка” заклікае футбалістаў захаваць зялёныя насаджэнні
Таварыства “Зялёная сетка” накіроўвае сёння зварот да старшыні Беларускай федэрацыі футбола (БФФ) Сяргея Румаса з нагоды запланаванага будаўніцтва спартыўнага комплексу ў парку Дружбы народаў.

Нагадаем, што дадзены праект прадугледжвае выдаленне больш за 100 зялёных насаджэнняў на тэрыторыі парка, размяшчэнне аўтастаянкі і непасрэднае будаўніцтва самаго спартыўнага цэнтра.

У сваім звароце “Зялёная сетка” звяртае ўвагу на негатыўнае стаўленне мясцовых жыхароў да рэалізацыі праекту, паколькі ён наўпрост закранае іх правы і законныя інтарэсы, у прыватнасці права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Таксама ў звароце кажацца, што з прычыны “неспрыяльнай экалагічнай сітуацыі, што склалася ў раёне будаўніцтва спартыўнага цэнтру, вырубка болш за 100 зялёных насаджэнняў у парку Дружбы народаў і размяшчэнне аўтастаянкі прывядзе да яшчэ большай экалагічнай забруджанасці”. І паколькі дадзены праект знаходзіцца пад эгідай БФФ, прадстаўнікі “Зялёнай сеткі” звяртаюцца з просьбай да Румаса С.М., каб ён зрабіў усё магчымае дзеля таго, каб ТАА “Форэвэр спорт” (заказчык і распрацоўшчык праекту) адклікалі або перанеслі аб’ект на альтэрнатыўнае месца, дзе б не закраналіся канстытуцыйныя правы, свабоды і законныя інтарэсы грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Андрэй Раманцоў (юрыст “Зялёнай сеткі”): “На мой погляд, будаўніцтва спартовага комплексу на тэрыторыі парка Дружбы народаў з'яўляецца недапушчальным, паколькі парушае канстытуцыйнае права грамадзянаў на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і супярэчыць нормам заканадаўства аб будаўніцтве. Больш таго будаўніцтва гэтага аб’екту прывядзе да яшчэ большай экалагічнай напружанасьці ў раёне. Таму сённяшні зварот у Беларускую федэрацыю футбола, пад эгідай якой плануецца рэалізацыя дадзенага будаўніцтва, гэта яшчэ адзін спосаб дагрукацца да кіраўніцтва ТАА “Форэвэр спорт” з мэтай перагляду іх намеру рэалізаваць праект на тэрыторыі парку”.  

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео