BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Жыхары Мінска выступілі супраць пабудовы бізнэс-цэнтра

12.11.2012
Жыхары Мінска выступілі супраць пабудовы бізнэс-цэнтра
Супраць будаўніцтва бізнес-цэнтра на перасячэнні вуліц Харужай і Гая сабрана больш за 500 подпісаў, паведаміў старшыня аргкамітэта па стварэнні арганізацыі «Еўрапейская перспектыва» Віктар Янчурэвіч.

12 лістапада ў межах грамадскага абмеркавання праекта подпісы перададзены ў адміністрацыю Цэнтральнага раёна Мінска, распавёў Віктар Янчурэвіч у размове з БелаПАН.

«Мы праінфармавалі жыхароў аб гэтым праекце праз распаўсюджанне ўлётак, і некалькі чалавек з мясцовых пагадзіліся дапамагчы сабраць пратэстныя подпісы», — сказаў актывіст. «Пяцьсот подпісаў можа падацца няшмат, але там не так многа жыхароў жывуць побач з магчымай будаўнічай пляцоўкай. Мы думаем, што гэтай колькасці дастаткова, каб выказаць меркаванне большасці жыхароў для падвядзення вынікаў грамадскага абмеркавання», — сказаў ён.

Пры гэтым, паводле слоў Янчурэвіча, высветлілася, што пра абмеркаванне праекта ведалі адзінкі. Актывісты для прыцягнення ўвагі да праблемы таксама размяшчалі ў зялёнай зоне жартаўлівыя пашпарты з характарыстыкамі аб’екта.

Гэтае будаўніцтва прывядзе да поўнага знішчэння зялёнай зоны і праблем з паркоўкай аўтамабіляў, мяркуе Янчурэвіч. Плануецца пабудаваць дзевяціпавярховы адміністрацыйны будынак з гандлёвымі павільёнамі. Плошча будынка складзе 6.202 кв. метра. Плануюцца і 46 парковачных месцаў. «Такім чынам, будзе занята ўся зялёная зона», — зазначыў ён.

Апрача таго, жыхары асцерагаюцца, што наведвальнікібізнес-цэнтра не змогуць знайсці паркоўкі побач, бо вуліца Веры Харужай у гэтым месцы ўжо перагружана з-за банка, які знаходзіцца тут. «Яны пачнуць паркавацца ў прылеглых дварах. Гэта пагоршыць і так цяжкую сітуацыю з машынамі ў гэтым раёне», — мяркуе актывіст.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео