BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лекцыя Йоаны Варша "Цэнтральнаеўрапейскія праекты на 7-й Берлінскай біенале"

12.11.2012
Лекцыя Йоаны Варша "Цэнтральнаеўрапейскія праекты на 7-й Берлінскай біенале"
Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і Фонд Універсітэта мастацтва ў Познані (Польша) у межах супольнага праекта "Мастацтва пакалення XXI. Польшча-Беларусь" прадстаўляюць лекцыю Йоаны Варша.

Імпрэза адбудзецца 14 лістапада 2012 года ў памяшканні "Ў бар" (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а). Пачатак у 19.00. Уваход вольны!

Падчас даследвання для 7-й Берлінскай біенале Артур Жміеўскі і Йоана Варша сканцеэнтравалі сваю ўвагу на палітычных і сацыяльных з’явах. Яны пабывалі ў розных краінах накшталт манапалізаванай правай партыяй Фідэз Венгрыі; Ісландыі, дзе група мастакоў прыйшла да ўлады ў выніку фінансавага крызісу; у ўзрушаную анці-пуцінаўскімі пратэстамі Расію; Мадрыд - ачаг Democratia Real!Ya; Нью-Йорк з рухам Occupy Wall Street; Туніс, дзе адбыліся першыя свабодныя выбары і пост-рэвалюцыйны Егіпет, які стаў на шлях дэмакратычных зменаў.

Такая форма куратарскага даследвання не залежыць ад абмежавання па сроках і арыентуецца на цікавыя партфоліо ці стажыроўкі. Куратары займаліся даследваннем мастацтва ў тэматычных межах грамадзянскага непадпарадкавання, палітыкі, афіцыйнай культуры, палітыкі памяці, музеязнаўства, капіталістычнага прысвойвання ці адукацыйных ініцыятыў, якія разглядаліся як "горшае з мастацтваў". Рэфлексавалі на тое, што называецца "грамадзянскім мастацтвам" - шлях мастакоў і тых, хто ўключаны ў сацыяльны працэс і эканамічныя трансфармацыі. Куратарская група разгледзела мастацтва, якое ўзаемадзейнічае з грамадствам: якім чынам яно выкарыстоўвае свой патэнцыял для палітычных дзеянняў. Якім чынам паралельна з мастаком існуюць людзі, якія робяць мастацтва. Абмеркаванне будзе разглядацца ў межах галоўных еўрапейскіх праектаў 7-й Берлінскай баенале.

Йоана Варша (нар. ў 1976 годзе), куратар, працуе на мяжы перформанса і візуальнага мастацтва. Была са-куратарам 7-й Берлінскай біенале (разам з Артурам Жміеўскім і групай "ВАЙНА"). Скончыла Варшаўскую тэатральную акадэмію і Парыжскі універсітэт (дэпартамент танца). Заснавальнік незалежнай платформы Laura Palmer Foundation. Йоана працавала ў грамадскай сферы, была куратарам праектаў, прысвечаных вывучэнню сацыяльных і палітычных праграм, накшталт "Нябачнай В’етнамскай абшчыны ў Варшаве", феномена Ізраільскай маладой дэлегацыі ў Польшчы, спадчыны пост-савецкай архытэктуры на Каўказе.

У Варшаўскай вышэйшай школе сацыялогіі і псіхалогіі, разам з Krzysztof Wodiczko яна праводзіць семінары ў межах перфарматыўнасці і сучаснай культуры на тэму сувязяў канфлікту, траўмы і мастацтва. Рэалізоўвала праекты разам з Берлінскім тэатрам Hebbel am Ufer, Музеем сучаснага мастацтва ў Варшаве, AICA (Арменія), GeoAir (Грузія), Цэнтрам Пампіду ці Biennale de Belleville (абодва ў Парыжы) і інш. Рэдактар "Stadium-X - A Place That Never Was" (2009) і "Забыты страх" (2012). Йоана Варша працуе і жыве ў Варшаве.

Праект "Мастацтва пакалення ХХІ. Польшча-Беларусь" накіраваны на прасоўванне польскага куратарскага мастацтва ў Беларусі. Фонд Універсітэта мастацтва (Uniwersytet Artystycznу) у Познані ў супрацы з адной з нешматлікіх у Беларусі незалежных галерэяў - Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" з Мінска - запланавала цыкл візітаў у Мінск куратараў з Польшчы. Прэзентацыя вопыту куратараў будзе суправаджацца выставай відэа, зробленымі студэнтамі Універсістэта мастацтва з Познаня. У снежні 2012 года зарганізуецца падсумаванне вынікаў праекту ў выглядзе канферэнцыі і выставы, а таксама плануюцца семінары для мастакоў з Беларусі ў Познані.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца куратары з Польшчы з вялікімі дасягненямі ў справе выстаў як рэпрэзентуючых дзяржаўныя ўстановы мастацтва - Себасцян Ціхоцкі, Музей сучаснага мастацтва (Muzeum Sztuki Nowoczesnej); так і прыватныя галерэі - Давід Радзішэўскі, галерэя Pies; таксама арганізацыі па-за ўсялякім кіраўніцтвам - Ёанна Варша, Фонд Laury Palmer, якая супрацоўнічае з Фондам "Bęc Zmiana", і, канечне, медыйнае мастацтва - Адам Мазур "pismo Obieg".

Галерэя "Ў"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео