BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Праявіце салідарнасць з "ARCHE"!

09.11.2012
Праявіце салідарнасць з "ARCHE"!
Часопіс "ARCHE", адзіны ў краіне "тоўсты" штомесячны недзяржаўны часопіс на беларускай мове, які рэгулярна і бесперапынна выходзіць з 1998 года, апынуўся пад пагрозай.

Пачынаючы ад 14 верасня 2012 года, калі ў Гродне быў затрыманы тагачасны галоўны рэдактар часопіса Валер Булгакаў, і да цяперашняга моманту адбываюцца падзеі, якія могуць паставіць крыж на далейшым існаванні выдання.

З аднаго боку, ідзе "паглыбленая" праверка гаспадарчай дзейнасці часопіса Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, з другога - Беларускае тэлебачанне вуснамі вядучых і карэспандэнтаў праграмы крымінальнай хронікі "Зона Х" пачало кампанію шальмавання выдання і яго асноўных супрацоўнікаў.

Сярод іншага сцвярджаецца, напрыклад, што "ARCHE" і персанальна яго былы галоўны рэдактар Булгакаў спрычыніліся да друкавання "палотнаў з прэтэнзіяй на экстрэмізм". У той жа час добра вядома, што на старонках часопіса друкуюцца перадусім навуковыя і навукова-папулярныя тэксты беларускіх і замежных аўтараў, і канкрэтны змест выдання на працягу апошніх гадоў не выклікаў нейкіх істотных заўваг з боку Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Нягледзячы на гэта, пэўныя сілы сёння відавочна зацікаўленыя ў тым, каб Міністэрства інфармацыі скасавала пасведчанне аб рэгістрацыі часопіса і тым самым спыніла выпуск выдання. У такой сітуацыі Праваабарончы цэнтр "Вясна" закліка ўсіх людзей добрай волі праявіць салідарнасць з "ARCHE", што, у прыватнасці, можна зрабіць шляхам напісання зваротаў на імя міністра інфармацыі А. В. Праляскоўскага (адрас: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11).

Прыкладны змест хадайніцтва можа быць такі:

Паважаны Алег Вітольдавіч,

З праграмы беларускага тэлебачання "Зона Х" я з глыбокім засмучэннем даведаўся(-лася), што разглядаецца пытанне аб скасаванні рэгістрацыі штомесячнага часопіса "ARCHE-Пачатак". Наколькі мне вядома, за апошнія гады Міністэрства інфармацыі не выносіла часопісу аніводнага папярэджання, выкліканага зместам надрукаваных у ім матэрыялаў, таму законных падстаў для ліквідацыі выдання няма. Спыненне ж выхаду часопіса несумненна стане вялікай стратай для беларускай навукі і культуры.

З павагай, (імя, прозвішча).

ПЦ "Вясна"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео