BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Наглядную скаргу Любові Кавалёвай у Вярхоўным судзе дагэтуль не разгледзелі

09.11.2012
Наглядную скаргу Любові Кавалёвай у Вярхоўным судзе дагэтуль не разгледзелі
Личности
Паколькі Вярхоўны суд за адведзены на гэта месяц не разгледзеў наглядную скаргу на смяротны прысуд Уладзіслава Кавалёва, маці пакаранага Любоў Кавалёва 8 лістапада перадала скаргу ў Генпракуратуру.

Любоў Кавалёва паведаміла радыё "Свабода": "Наглядную скаргу я падавала напрыканцы верасня. І праз месяц прыйшла гэтая адпіска. Яны не мелі права выконваць смяротны прысуд, пакуль мы не скарыстаем усе сродкі абароны. Але тады яны вельмі спяшаліся. Падаць наглядную скаргу павінен быў яшчэ сам Улад і ягоны адвакат. Але адваката да Ўлада тады не пусцілі для напісання нагляднай скаргі. Адвакат спрабаваў патрапіць, але Ўлада ўжо не было ў жывых. Яны ўсё разлічылі і ўсё распланавалі".

У скарзе былі выкладзеныя парушэнні крымінальна-працэсуальнага кодэксу падчас следства і суду над Уладзіславам Кавалёвым.

Згадваецца і відэазапіс з метро з элементамі мантажу, і вынікі экспертызы, згодна з якімі ні на вопратцы, ні на целе ў Дзмітрыя Канавалава і Ўлада Кавалёва не выяўлена слядоў выбуховых рэчываў. Таксама ў скарзе гаворыцца, што Кавалёва фактычна пазбавілі права на абарону: пакуль вялося следства, адваката да Ўлада дапусцілі толькі адзін раз. Адвакат мог сустракацца з падабаронным толькі падчас следчых дзеянняў, а ў судзе такая магчымасць давалася, калі Кавалёва прыводзілі ў клетку перад пачаткам працэсу. Нічога не змянілася і пасля вынясення прысуду: адваката не пускалі ў СІЗА КДБ. Акрамя таго, на судзе большасць хадайніцтваў абароны былі адхіленыя.

11 красавіка 2011 году на станцыі "Кастрычніцкая" метрапалітэну спрацавала магутнае самаробнае выбуховае прыстасаванне. 11 чалавек загінулі на месцы. Вінаватымі ў тэракце суд прызнаў Дзмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Яны былі асуджаныя да смяротнага пакараньня. 17 сакавіка 2012 году стала вядома, што прысуды прыведзеныя ў выкананне.

7 кастрычніка ў Амстэрдаме Любоў Кавалёва агучыла пачатак кампаніі "Вярніце цела". Кампанія ўключае ў сябе тры аспекты: выдачу цела Ўлада Кавалёва сям’і для пахавання і адмену смяротнага пакараньня ў Беларусі; вяртанне целаў выкрадзеных і забітых апанентаў рэжыму Лукашэнкі і справядлівае расследаванне акалічнасцяў іх смерці; вызваленне палітвязняў, кожны з якіх цяпер у небяспецы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео