BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Лекцыя Таццяны Арцімовіч "Мікалай Рудкоўскі. Табу or not табу?"

08.11.2012
Лекцыя Таццяны Арцімовіч "Мікалай Рудкоўскі. Табу or not табу?"
Інтэрнэт-партал "Новая Эўропа" ў межах спецпраекта "Еўрапейскае кафэ: адкрытыя лекцыі пра сучаснае мастацтва" прадстаўляе лекцыю тэатральнага рэжысёра і арт-крытыка Таццяны Арцімовіч.

Імпрэза адбудзецца 17 лістапада 2012 года ў Кафейні "Зерне" (прасп. Незалежнасці, 46). Пачатак у 15.00. Уваход вольны!

У кантэксце беларускага тэатральнага поля творчасць беларускага драматурга Мікалая Рудкоўскага можна смела назваць паспяховай. Большасць ягоных п'есаў былі прадстаўленыя ў форме сцэнічных чытак на шматлікіх фэстах, у тым ліку і за мяжой. А асобныя п'есы - "Жанчыны Бергмана", "Інфляцыя пачуццяў", "Дажыць да прэм'еры" - пастаўлены ў беларускім тэатры. Мікалай Рудкоўскі ўладальнік шматлікіх узнагарод, ягоныя п'есы былі перакладзеныя і надрукаваныя ў розных замежных выданнях.

Але апроч высокіх адзнак экспертаў п'есы Рудкоўскага не адзін раз станавіліся чыннікам спрэчак і нават скандалаў, у першую чаргу, у расійскай тэатральнай прасторы. Так, за п'есу "Бог козыту" яго абвінавацілі ў касмапалітызме, блюзнерстве, прапагандзе агіднасці, а чытка "Дажыць да прэм'еры" ў межах Міжнароднага конкурса "Бадэнвайлер" у Маскве была забароненая Саюзам тэатральных дзеячаў Расіі - "за аўтарскі погляд на падзеі Вялікай айчыннай вайны".

Якія табуяваныя для постсавецкага грамадства тэмы закранае Мікалай Рудкоўскі і ў чым асаблівасці ягонага "аўтарскага погляду"? На прыкладзе трылогіі "Сляпая зорка", "Жанчыны Бергмана", "Бог козыту", а таксама п'есаў "Дажыць да прэм'еры" і "Перасяленне вырадкаў" Таццяна Арцімовіч распавядзе пра асаблівасці творчага метаду драматурга.

Пра лектара

Таццяна Арцімовіч - тэатральны рэжысёр, арт-крытык. Публікацыі ў часопісах pARTisan, вэб-парталах "Новая Эўропа", photoscope.by, ArtAktivist (Беларусь), "Сучасная драматургія", "Пецярбургскі тэатральны часопіс", "Экран і сцэна" (Расія).

Паводле Ygallery.by

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео