BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Інстытут Гётэ спрабуе апраўдаць затрыманне Гуліна за ўдзел у праекце Going Public

07.11.2012
Інстытут Гётэ спрабуе апраўдаць затрыманне Гуліна за ўдзел у праекце Going Public
О нас в медиа
Кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова тлумачыць, што, каб вырашыць, ці адбывалася акцыя мастака Міхаіла Гуліна ў дазволеным месцы, трэба звярнуцца да дакументаў праваахоўных органаў.

Мастакоў затрымалі 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы падчас мастацкай акцыі, паведамляе раlыё "Свабода". У РУУС Цэнтральнага раёну двух валанцёраў збілі, адзін з іх, цемнаскуры — Уладзіслаў Лук'янчук — атрымаў моцныя цялесныя пашкоджанні, у тым ліку страсенне мозгу.

Міхаіл Гулін сцвярджае, што да Ўладзіслава Лук’янчука ў РУУС Цэнтральнага раёна ўжывалі расісцкія абразы. «Ён (прапаршчык Уладзімер Находзька — рэд.) казаў на яго: «Эй, Зымбабвэ, збірайся, пайшлі». Калі я зрабіў яму заўвагу, дык ён мне сказаў: «Зараз і з табой, дзядзька, разбярэмся па індывідуальнай праграме». Яшчэ адна ўдзельніца праекту — фатограф і відэааператар Таццяна Гаўрыльчык распавядае, што ў міліцыі ёй заломвалі рукі і надзявалі кайданкі. Уся інфармацыя з яе фотаапарата была знішчаная супрацоўнікамі міліцыі.

Судзяць мастакоў у Цэнтральным судзе за непадпарадкаванне міліцыі (суддзя —Таццяна Ткачова). Абвінавачанне было складзенае ў Цэнтральным РУУС Мінска на падставе рапарту двух амапаўцаў — Дзяніса Гушчы і Аляксандра Варанковіча. Менавіта яны затрымалі мастакоў удзень 9 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. На апошнім паседжанні 29 кастрычніка падчас прагляду відэазапісу затрымання Аляксандр Варанковіч прызнаў, што мастакі ніякага супраціву не аказвалі.

Праект Going Public адбываўся пры падтрымцы Інстытута Гётэ. Аднак празь некалькі дзён пасьля затрымання мастакоў дырэктар мінскага Інстытута Гётэ Франк Баўман распаўсюдзіў афіцыйны ліст. У ім пацвярджаецца, што Міхаіл Гулін быў уключаны ў праект «Going Public», аднак сцвярджаецца: «Не адпавядае рэчаіснасці сцверджанне, што Інстытут імя Гётэ быў інфармаваны пра акцыю Міхаіла Гуліна на Кастрычніцкай плошчы. Інстытут імя Гётэ не ставіць сваёй задачай падтрымліваць такія акцыі і не робіць гэтага».

Цяпер Франк Баўман знаходзіцца ў адпачынку ў Нямеччыне і недаступны для камэнтароў.

Радыё Свабода звярнулася ў цэнтральны офіс Інстытута Гётэ ў Нямеччыне. Прэсавы аташэ Інстытута Гётэ спадар Крыстаф Мюхер кажа, што яны ведаюць пра праект і праблему з інфармацыі свайго калегі ў Мінску.

Крыстаф Мюхер: «Мы перш за ўсё занепакоеныя бяспекай спадара Гуліна і ягоных партнэраў па праекце. Мы глыбока шкадуем пра тое, што такая праблема мае месца. На цяперашні момант гэта і ёсьць наш асноўны камэнтар. Мы вельмі хочам даведацца больш пра тое, якая сітуацыя цяпер. Я сам чакаю інфармацыю пра гэта».

Што да ліста, які быў распаўсюджаны Франкам Баўманам, спадар Мюхер паведаміў наступнае: «Мы не былі часткай перамоваў. Паводле маёй інфармацыі, Міхаіла Гуліна затрымалі ў месцы, дзе не дазволена рабіць публічныя дзеянні. Гэта магло быць правакатыўнае дзеянне, але я не магу гэта камэнтаваць, бо ня ведаю Мінск і ўмовы ў ім. На дадзены момант мы не ведаем, ці была гэтая акцыя мастацкай правакацыяй. Мы спадзяемся, што на працягу наступных тыдняў гэтая сітуацыя высветліцца».

Радыё Свабода: Вы ведаеце, што цемнаскуры хлопец быў моцна збіты ў міліцэйскім участку?

Крыстаф Мюхер: «Так, я чуў пра гэта. Менавіта таму наш асноўны клопат, як я казаў, гэта бяспека пра тых, хто быў часткай гэтага праекту».

Прэс-аташэ Інстытута Гётэ запэўнівае, што яны рэгулярна атрымліваюць інфармацыю з Мінску. «Мы ведаем, што першыя слуханні ў судзе былі досыць спрыяльнымі. Мы спадзяемся, што ўсё высветліцца вельмі хутка». Аднак яны ня маюць камэнтару на пытанне, ці можа Міхаіл Гулін разлічваць на падтрымку Гётэ-інстытута? На гэтае пытанне можа адказаць толькі спадар Фрэнк Баўман, які, па словах прэс-аташэ, «валодае сітуацыяй у Беларусі».

Праваабаронца Алена Танкачова, якая таксама прысутнічае на паседжаннях суду па справе Міхаіла Гуліна і яго валанцёраў, лічыць, што, каб вырашыць, ці адбывалася акцыя Гуліна у дазволеным месцы, трэба звярнуцца да дакументаў праваахоўных органаў.

Алена Танкачова: «Гэта рапарты і дакументы пра прыцягненне да адказнасці. Ва ўсіх гэтых дакументах беларускія праваахоўныя органы спасылаюцца толькі на тое, што Міхаіл Гулін і валанцёры нібыта аказвалі супраціў пры затрыманні. На дадзены момант праваахоўныя органы не далі ніякай ацэнкі, што гэтыя фігуры выстаўляліся і фатаграфаваліся ў недазволеных месцах. Далей міліцыянт, які падыходзіў да іх на плошчы Незалежнасці, атрымаў ад Гуліна тлумачэнні і дазволіў ім рухацца далей. А вось на Кастрычніцкай плошчы, калі іх затрымлівалі, праваахоўныя органы не выкарыстоўвалі як аргумэнт тое, што акцыя адбываецца ў забароненым месцы. Няма гэтага абгрунтавання і ў асноўным дакумэнце.

Інстытут Гётэ, на маю думку, больш апантана чым праваахоўныя органы спрабуе знайсці прычыны, якія б апраўдвалі затрыманне Гуліна. Гэта пазіцыя, якая, на мой погляд, выклікае здзіўленне».

Калі працэс не выявіць абгрунтаванняў, на якія спасылаецца Інстытут Гётэ (а менавіта, што акцыя адбывалася ў недазволеным месцы), дык, паводле меркавання Алены Танкачовай, Інстытуту трэба будзе перагледзець кваліфікацыю юрыстаў, якая дапамагалі яму сфармуляваць пазіцыю ў дачыненні да справы Гуліна. «І, безумоўна, давядзецца прынесці свае прабачэнні Міхаілу Гуліну і ўдзельнікам праекту», — кажа Алена Танкачова.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео