BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Конкурс на стварэнне hand-made-прадукцыі працягнуты да 30 лістапада

06.11.2012
Конкурс на стварэнне hand-made-прадукцыі працягнуты да 30 лістапада
Спяшайцеся! Дададзена яшчэ 1,5 месяца на тое, каб праявіць крэатыўнасць, прадэманстраваць сваю дасведчанасць у галіне правоў чалавека і стварыць мастацкі выраб!

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае конкурс сярод моладзі (і не толькі) да 30 лістапада 2012 года на hand-made-вырабы: паштоўкі для палітвязняў,  ілюстрацыі, калажы, фотаздымкі, відэаролікі ды слоганы на праваабарончую тэматыку!

Калі ты жадаеш праявіць салідарнасць з палітвязнямі, калі цябе цікавяць такія тэмы як:

роўнасць, свабода, свабода слова і вольнае выказванне сваіх перакананняў, свабода сумлення, перамяшчэння, мірных сходаў, асацыяцыяў, права на адукацыю, на годнае жыццё, правы жанчын, правы дзіцяці і г.д.

Калі ты неабыякавы да такіх праблемаў як:

дыскрымінацыя, наяўнасць смяротнага пакарання, катаванні людзей -

тады ад цябе чакаеюць тваіх прац!! Выказвайце сябе! Крэатыўце!

Галоўны прыз - графічны планшэт!

Іншых пераможцаў таксама чакаюць такія прызы як флэшкі, навушнікі і г.д.!

У Беларусі вельмі абмежаваная колькасць беларускамоўных паштовак, асабліва тых, якія можна даслаць нашым палітвязням, што ўжо працяглы час знаходзяцца ў ізаляцыі. Сапраўды выдатна, калі тыя, хто за свае погляды апынуўся за кратамі, маглі б атрымліваць сапраўды адметныя аўтарскія паштоўкі, створаныя з душой - менавіта для іх і менавіта сваімі рукамі. Вось так і прыйшла ідэя правесці конкурс hand-made-паштовак для палітвязняў!

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • лепшая hand-made-паштоўка для палітвязняў (усе паштоўкі будуць потым адпраўленыя палітвязням, лепшыя будуць надрукаваныя для шырокага распаўсюду); 
  • лепшая ілюстрацыя, калаж, комікс на праваабарончую тэматыку (прымаюцца малюнкі да артыкулаў (іх 30) Дэкларацыі правоў чалавека ці да пэўных календарных датаў, звязаных з правамі чалавека, асобаў, падзеяў і г.д.);
  • лепшая флэш-паштоўка;
  • лепшы відэа-ролі;
  • лепшы праваабарончы слоган;
  • лепшы фотаздымак.

Колькасць прац, прадстаўленых на конкурс ад адной асобы, неабмежаваная.

Вашы прапановы прымаюцца да 30 лістапада 2012 года на адрас электроннай пошты: [email protected] (абавязкова ўказвайце сваё імя альбо псеўданім, узрост, адрас электроннай пошты, нумар мабільнага тэлефона), а самаробныя паштоўкі можна прынесці, папярэдне дамовіўшыся па тэлефонах: (+375 17) 3310844 і (+375 29) 7885609.

Пераможцы атрымаюць узнагароды 10 снежня 2012 года, у Міжнародны дзень правоў чалавека.

Жадаем поспехаў!

ПЦ "Вясна"

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео