BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Валянцін Акудовіч: Адсутнае – гэта неверагодная патэнцыйнасць

05.11.2012 Юлія Інышава, ЕўраБеларусь, фота аўтара
Валянцін Акудовіч: Адсутнае – гэта неверагодная патэнцыйнасць
Акции / Фото
Публічная лекыя цыклу Urbi et Orbi філосафа Валянціна Акудовіча “Метафізіка адсутнасці: як магчыма немагчымае” сумясцілася з прэзентацыяй ягонай “Кнігі пра Нішто” з новай серыі Collegium Sarmaticum.

У гэтай серыі ў выдавецтве “Логвінаў” будзе выходзіць літаратура складаная, чытанне якой патрабуе інтэлектуальнай работы, адзначыў куратар Collegium Sarmaticum Ігар Бабкоў. І дадаў: літаратура не толькі беларуская, але і польская, літоўская, украінская – карацей, “сармацкае кола”.

“Кніга пра Нішто” падсумоўвае разважанні Акудовіча на тэму канцэпта адсутнага. У яе ўвайшлі ранейшыя творы філосафа – эсэ “Мяне няма”, “Разбурыць Парыж”, “Гутарка на развітанне”. Цэнтральную частку складае нізка эсэ “Праклён Парменіда”. Пра гэтага антычнага мысляра Акудовіч распавёў далей.

Валянцін Васільевіч не пагадзіўся з тым, што яго называюць інтэлектуальным правакатарам. Тут аўтар не мог не працытаваць уласнай кнігі. Пачаў з самага першага сказа: “Калі я ў нечым і падобны да Бога, дык гэта ў тым, што нас абодвух няма”. І патлумачыў: “Я сапраўды так думаю, ніякай правакацыі”.

Гісторыя пра Нішто вельмі даўняя, адзначыў лектар. Ён нагадаў пра тэорыю Вялікага Выбуху, а таксама пра рэлігійны досвед, які лічыць Нішто папярэднікам свету, бо менавіта з нічога Бог стварыў усё.

Валянцін Акудовіч казаў пра экзістэнцыйнае нішто ў чалавеку, а таксама пра вялікае анталагічнае Нішто, якое, як кокан, абгортвае ўсё ў сусвеце. Задаў пытанне Лейбніца, стрыжнявое пытанне ў метафізіцы адсутнасці: чаму ёсць нешта, а не нішто?

Каб адшукаць, хто і як распрацоўваў канцэпцыю Нішто, Акудовіч здзейсніў агледзіны дыскурсу еўрапейскай філасофіі за 2,5 тыс. гадоў. Вядома ж, пачаў ад антычных грэкаў і вылучыў сярод іх Парменіда, які сцвярджаў: ёсць толькі тое, што ёсць, і ніякага няма – няма.

Па словах Акудовіча, хрысціянства Нішто не займае: нішто не можа нідзе быць,каб там не прысутнічаў Бог. Памянуў Гегеля, які гуляўся з тэзай быцця і антытэзай небыцця. Зазначыў, што ў Гайдэгера ў лекцыі 1929 года ёсць рэвалюцыйны момант: той звязаў метафізіку і нішто (мысліць метафізічна – значыць мысліць Нішто). Наўпрост з канцэптам адсутнасці звязаная праца Жана-Поля Сартра “Быццё і Нішто”.

Па думцы Акудовіча, чалавек паўстае са звера толькі тады, калі разумее Нішто. Значнасць Нішто для чалавека нават тлумачыцца на вокладцы кнігі:

“На пачатку чалавек жыў усяго тым, што Ёсць (назавем гэтую пару Эдэмам), нават не ўсведамляючы, што акрамя Ёсць ёсць яшчэ і Нішто – перадусім, яго ўласнае. А калі ўсвядоміў – яго насквозь працяў метафізічны жах.

Сустрэча з Нішто была і застаецца найвялікшай падзеяй з усіх тых, што хоць калі потым адбываліся ў чалавека. (…) Але аднойчы яму выбліснуў краень Нішто, і ён пакінуў Эдэм, дзе і па сёння застаецца ўсё астатняе, што не ёсць чалавекам.

Чалавек – гэта той, хто ведае, што ёсць Нішто”.

-Нішто – гэта заўсёды адмаўленне. А адсутнасць – гэта тое, чаго яшчэ няма і тое, што ніколі не з’явіцца. Адсутнасць – гэта неверагодная патэнцыйнасць. Усё з адсутнасці з’яўляецца і, знікаючы, у адсутнасць вяртаецца, - мяркуе Валянцін Акудовіч.

Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч звярнуў увагу, што для абазначэння адсутнасці існуюць сімвалы – прынамсі у рускай мове мяккі і цвёрды знакі, а ў матэматыцы - нуль.

Хаця для еўрапейцаў Нішто – негатыўнае, але не ва ўсіх цывілізацыях прысутнічае вусціш ад адсутнага. Ігар Бабкоў прывёў прыклад кітайцаў, якія не толькі не баяццца Нішто, але нават лічаць сябе сынамі такога грандыёзнага нішто, як Неба. Як бачым, Нішто можа быць у нечым пазітыўным.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео