BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Таварыства аховы помнікаў запрашае адзначыць угодкі сканчэння "Вялікай вайны"

05.11.2012
Таварыства аховы помнікаў запрашае адзначыць угодкі сканчэння "Вялікай вайны"
Першая сусветная. "Вялікая вайна", якая змяніла ход гісторыі Еўропы і ўсяго свету. Вайна, 100-гадовы пачатак якой будзе адзначацца ва ўсіх краінах меньш чым праз два гады.

Вайна, якая з 1915 па 1918 гады брала свае крывавыя ахвяры на тэрыторыі Беларусі. Вайна, пра якую амаль у нас забылі.

Але ёсць у Беларусі людзі, для якіх памяць аб Першай сусветнай святая. І ў гэтым можна ўпэўніцца на свае вочы.

10 лістапада 2012 года на Вілейшчыне адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае ўгодкам сканчэння вялікай забытай вайны, якое ладзіцца намаганнямі неабыякавых людзей. Людзей, якія ўсе свае сілы аддаюць даследаванню гісторыі вайны ды ўвекавечванню мясцін, звязаных з гэтай эпахальнай падзеяй, і памяці загінулых.

У межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” у мерапрыемстве прыме ўдзел прадстаўнічая дэлегацыя Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Запрашаем жадаючых далучыцца да гэтай выправы на Вілейшчыну, асабліва запрашаем журналістаў СМІ ўсіх форм уласнасці далучыцца да нашага грамадскага аб’яднання з мэтай асвятлення пачэснага і высакароднага мерапрыемства.

Па пытаннях запісу на паездку звяртацца па нумары тэлефона: (+375 20) 1117332.

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео