BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Акцыя «Станем за журналістыку!» праводзіцца ва ўсім свеце 5 лістапада

05.11.2012
Акцыя «Станем за журналістыку!» праводзіцца ва ўсім свеце 5 лістапада
Акцыя ладзіцца ўжо пяты год запар па ініцыятыве Міжнароднай федэрацыі журналістаў (IFJ) і Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (EFJ).

Міжнародныя арганізацыі заклікаюць сваіх партнёраў і калег у гэтыя дні надаць асаблівую ўвагу барацьбе за правы журналістаў, паляпшэнне ўмоваў іх працы, супраць палітычнага і камерцыйнага ціску на прэсу, фізічнага гвалту і г.д. Акцыя «Станем за журналістыку» мае таксама засведчыць ролю журналісцкіх арганізацый у справе павышэння якасці журналістыкі, паведамляе прэс-служба БАЖ.

На працягу цэлага тыдня журналісты свету ладзяць акцыі пратэсту, сяброўскія сустрэчы, прэзентацыі, семінары, якія маюць прыцягнуць увагу грамадскасці да сваіх найбольш надзённых праблем.

У еўрапейскім маштабе сёлета найбольш трывожнай лічыцца сітуацыя ў Турцыі, дзе за кратамі ўтрымліваюць каля 60 журналістаў. Аднак, безумоўна, кожны рэгіён найперш канцэнтруецца на праблеме, важнай менавіта для яго.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” як асацыяваны сябра МФЖ і ЕФЖ далучалася да акцыі на працягу ўсіх гадоў яе існавання. БАЖаўцы праводзілі тэматычныя “круглыя сталы”, ладзілі арыгінальныя перформансы ў падтрымку свабоды слова ў Мінску і рэгіёнах, выступалі з заявамі, рыхтавалі тэматычныя слайд-шоў і г.д.

Сённяшняя сітуацыя, на думку арганізацыі, вымагае супольных дзеянняў па двух асноўных накірунках: абарона нашага калегі Андрэя Пачобута, які знаходзіцца пад крымінальным пераследам, і ўратаванне часопіса “Arche-Пачатак”, якому пагражае закрыццё.

Але праблем у беларускай журналістыкі, безумоўна, значна больш. І за нас іх ніхто не вырашыць.

БАЖ заклікае калег далучацца да акцыі, якая не абмяжоўваецца адным днём ці тыднем: "Публікуйце матэрыялы, адпраўляйце лісты ў абарону сваіх калег, збірайцеся і абмяркоўвайце, як пастаяць за свае правы".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео