BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Сцяпан Стурэйка: Вывад “Дажынак” у абласныя гарады парушае канцэпцыю мерапрыемства

02.11.2012 Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь
Сцяпан Стурэйка: Вывад “Дажынак” у абласныя гарады парушае канцэпцыю мерапрыемства
Фота: svaboda.org
Грошы на падрыхтоўку гарадоў да правядзення фестывалю “Дажынкі” выкарыстоўваюцца нерацыянальна. Аднак нават такое добраўпарадкаванне лепшае, чым поўная яго адсутнасць.

Такое меркаванне ў размове са Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” выказаў культурны антраполаг, выкладчык ЕГУ і Лятучага ўніверсітэта Сцяпан Стурэйка.

26 кастрычніка былі прэзентаваныя вынікі даследвання “Дажынкі” і трансфармацыя беларускіх гарадоў”, праведзенага па выніках наведвання шасці беларускіх месцаў, у якіх праводзіўся фестываль ураджаю – Маладзечна, Кобрына, Воршы, Ваўкавыска, Бабруйска і Мазыра.

Кіраўнік даследніцкай групы Сцяпан Стурэйка лічыць, што “нават такія “Дажынкі” з хібамі – гэта лепш, чым аніякага добраўпарадкавання”. ”Тым больш, што мне цяжка назваць горад, пра які можна сказаць, што лепш бы яны там не праводзіліся. Бо, у любым выпадку, правядзенне “Дажынак” нешта гораду дадае”,- адзначыў даследнік.

На ягоную думку, з шасці ахопленых даследваннем гарадоў найлепшым чынам з “Дажынакі” скарыстала Ворша і, ў пэўнай ступені, Кобрын. Так, у Воршы “аднаўленне Езуіцкага калегіума стварыла ў горадзе новае прыцягальнае месца, узбагаціла яго”. “Прычым справа не толькі ў тым, што стала больш культурных установаў, але і таму, што туды стала модным прыходзіць. Да таго ж, гэтае месца дадаае пэўнае сэнсавае напаўненне. Бо ўсе ведаюць, што гэта Езуіцкі калегіум, адпаведна ведаюць, што езуіты былі ў Воршы, што ў XVI стагоддзі была такая архітэктура, што гэта Беларусь, і гэтым мы адрозніваемся ад Расіі”,- распавёў суразмоўца “ЕўраБеларусі”.

“У Кобрыне быў пабудаваны аквапарк, і горад ператварыўся ў досыць прыцягальнае турыстычнае месца, атрымаў пэўны імпульс у развіцці. Напрыклад, зараз стала цяжэй зняць у Кобрыне кватэру. Менавіта з-за аквапарку туды едуць турысты з Брэста і нават з Расіі”,- заўважыў ён.

Прычым апроч аквапарку, наведнікі Кобрына так ці інакш могуць пабачыць і гістарычную частку горада. “Канешне, там не ўсё рэалізавана ў поўнай меры, але ж агулам архітэктура там рэвіталізаваная, чысценькая, светлая. І гэта сапраўды нагадвае маленькі еўрапейскі горад”,- падкрэсліў Сцяпан Стурэйка.

Пры гэтым даследчык адзначае, што агулам такі падыход да святочнага добраўпарадкавання гарадоў заганны. “Нашмат больш эфектыўна, рацыянальна было б паступовае засваенне гэтых вялікіх сродкаў. Трэба змяняць тэхналогію падрыхтоўкі. У цяперашняй сітуацыі вельмі цяжка рацыянальна выкарыстоўваць сродкі, выдаткаваныя на “Дажынкі”,- лічыць ён.

Магчымасць больш эфектыўнага выкарыстання сродкаў узнікне тады, калі гарадскія адміністрацыі, людзі, якія прымаюць рашэнні, пачнуць прыслухоўвацца да адмыслоўцаў. “Бо грошаў выдзяляецца дастаткова для асэнсаванага вырашэння праблем, прычым не толькі эканамічных ці сацыяльных, але і культурных, праблем захавання спадчыны”,- заўважыў Сцяпан Стурэйка.

Ён мае спадзяванні, што даследванне “Дажынкі” і трансфармацыя беларускіх гарадоў” дапаможа змяніць падыход адміністрацый гарадоў да перадсвяточнага добраўпарадкавання, хоць пакуль што тэндэнцыі да больш эфектыўнага выкарыстання сродкаў няма.

Між іншым, пакуль невядома, які горад прыме “Дажынкі” ў наступным годзе. У першапачатковых планах было правядзенне свята ў Рагачове, аднак пазней з афіцыйных крыніц усё часцей стала паступаць інфармацыя пра перанос “Дажынак-2013” у Гомель. Канчатковае рашэнне пакуль не прынятае.

Сцяпан Стурэйка бачыць сэнс рашэння аб пераносе фестывалю ў Гомель у эканоміі сродкаў з рэспубліканскага бюджэта. “У Гомелі гарадскі бюджэт дазволіць правесці добраўпарадкаванне, не карыстаючыся з рэспубліканскай падтрымкі. Да таго ж, там асабліва няма чаго будаваць ці перарабляць, паўсюль пакладзеная плітка. Таму выбар Гомелю можа тлумачыцца ў першую чаргу эканамічнымі прычынамі. Аднак першапачатковая задума “Дажынак” палягала ў нечым іншым”,- заўважыў даследчык.

На ягоную думку, вывад “Дажынак” у абласныя цэнтры – гэта парушэнне першайснай канцэпцыі мерапрыемства. “І рабіць гэта было б ня варта. Бо абласныя цэнтры і так маюць большыя гарадскія бюджэты, яны самі могуць дазволіць сабе вырашыць пэўныя праблемы. Трэба, усё ж, правінцыю паказаць. Тым больш, што Гомель – гэта другі па велічыні горад Беларусі”,- звярнуў увагу Сцяпан Стурэйка. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео