BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

У Мінску экспануюцца працы Марка Шагала

01.11.2012
У Мінску экспануюцца працы Марка Шагала
89 працаў сусветна вядомага беларуса будуць выстаўляцца на працягу трох месяцаў у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

У асноўным тут арыгінальныя і друкаваныя графічныя працы, сярод якіх ілюстрацыі да літаратурных твораў і Бібліі, піша budzma.org. Але жамчужынамі экспазіцыі сталі тры жывапісныя карціны – «Сінагога ў Садэфе», «Габрэй, які моліцца» і «Закаханыя». Для Беларусі, якая за доўгія гады афіцыйнага забыцця, ажно да сярэдзіны 90-х, згаладалася па сваім геніяльным земляку, Шагала не можа быць зашмат. Таму, улічваючы, што паралельна (да 14 студзеня) у музеі працягваецца выстава «Мастакі парыжскай школы», на якой таксама прадстаўленыя працы Шагала, ёсць цудоўная магчымасць паспець адзначыць 125-ы юбілей мастака знаёмствам з амаль сотняй ягоных працаў. Дарэчы, квіток можна набыць адзін для прагляду адразу ўсіх выставаў музея (каштуе 50 тысяч).

Упершыню ў Беларусі Шагал экспанаваўся ў 1997 годзе, працы дзеда сюды прывезлі яго ўнучкі Бэла і Мэрэт Меер. Лішне казаць, што карціны Мойшы Сегала з Віцебска, які ў Парыжы стаў Маркам, распісваў купал Гранд-апера, стварыў фрэскі для Метраполітан-оперы ў Нью-Йорку, атрымаў прызнанне ва ўсім свеце, цяпер маюць цэны з доўгім хвастом нулёў. Таму на радзіму яе своечасова не прызнаны сын вяртаецца з цяжкасцю (хоць галоўнае, вядома, не ў матэрыяльным вяртанні, а ў тым, каб беларусы ўвогуле былі гатовыя прыняць, адчуць і ацаніць талент майстра). Сёння ў беларускіх музеях ёсць графіка Шагала (літаграфія, афорты, аквантыны, гуаш), але алейнага жывапісу дагэтуль няма.

Музей Ізраіля, з якога прыехала да нас выстава, мае пяць жывапісных працаў беларускага мастака і каля трохсот графічных. Старшы куратар аддзела гравюр і малюнка Музея Ізраіля Таццяна Сіраковіч запэўнівае, што ў Мінск прыбыло найлепшае з калекцыі. Сам Марк Захаравіч быў добрым сябрам музея, які ўзнік у 1965 годзе, і на выставе ля некаторых працаў можна пабачыць пазнаку «падарунак аўтара». Астатнія трапілі ў калекцыю ад дачкі мастака Іды, ягоных сяброў ды з прыватных збораў. Таццяна Сіраковіч захоплена апісвае музей ў Ерусаліме, быццам стараючыся пераканаць, што спадчыне нашага мастака там зусім няблага: «Музей (http://www.english.imjnet.org.il/HTMLs/Home.aspx) уключае вялізныя калекцыі юдаікі, габрэйскай этнаграфіі, археалогіі і мастацтва. Ён стаіць на пагорку, мае мадэрновую, кубістычную архітэктуру і візуальна размяшаецца як арабская вёска – вялізны, але незаўважны, калі ісці ўздоўж гары». Каб канчаткова заспакоіць прысутных, што Шагал у годнай кампаніі, Таццяна кажа, што ягоныя працы знаходзяцца ў галерэі сучаснага мастацтва, у суседстве з Мадыльяні і Суцінам, іншым нашым славутым земляком.

«Працы, што не прыехалі да нас сёлета, пабачыце праз пяць гадоў, – паабяцаў намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. – Мы ўжо зрабілі заяўку на 130-годдзе, збіраем грошы». Пытанняў, у колькі абышлася выстава, арганізатары ўнікалі, сказаўшы толькі: «Дорага», – і чарговы раз падзякавалі спонсарам.

На выставе можна пабачыць у асноўным позняга Шагала. Адна з самых ранніх карцін выставы, «Габрэй, які моліцца», напісаная ў 1914 годзе ў Парыжы перад паездкай у Віцебск, якая зацягнулася надоўга з пачаткам вайны. Таццяна Сіраковіч расказвае, што праца цікавая, бо напісаная ў першыя гады жыцця ў Парыжы, калі Шагал яшчэ шукаў сябе сярод мноства авангардысцкіх плыняў. «Увогуле Шагал класіфікацыі не паддаецца. Гэта эклектыка. Ён быў раўнадушны да маніфестаў футурыстаў і сюррэалістаў, іранічна ставіўся да супрэматызму і ўвогуле ўсяляк адмаўляў існыя плыні. Але можна казаць, што найбольш на Шагала паўплывалі фавізм і Маціс», – кажа яна.

Знакаміты віцебскі перыяд, да якога з такой пяшчотай ставяцца мастацтвазнаўцы, у Музеі Ізраіля амаль не прадстаўлены. Але, як вядома, Віцебск мроіўся і сніўся мастаку і на парыжскіх вуліцах. На цэнтральнай карціне экспазіцыі «Закаханыя», напісанай алеем у 1937 годзе, якраз бачны той прывідны горад з успамінаў мастака. Таццяна Сіраковіч расказала гісторыю карціны: «Калісьці Бэла, каханне і муза Шагала, падарыла яму на дзень народзінаў букет. Мастак вырас у шматдзетнай сям’і, у якой наўрад ці святкавалі дні народзінаў, таму яго так уразіў той падарунак, што кветкі гіпертрафаваліся і з часам запоўнілі сабой многія палотны. На карціне «Закаханыя» апроч букета мы бачым самога Шагала, Бэлу і іх дачку Іду ў выглядзе анёла, а ўнізе – Віцебск, але нерэальны, размыты. Наўрад ці гэты пейзаж супадае з віцебскім, хутчэй з парыжскім ці ерусалімскім, але сцвярджаць, што гэта не Віцебск, немагчыма».

Выстава «Марк Шагал: жыццё і каханне» з калекцыі Музея Ізраіля ў Ерусаліме будзе працаваць у у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 1 лістапада.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео