BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прэзентацыя аўдыёкнігі "Птушкі без гнёздаў" з успамінамі Ларысы Геніюш

31.10.2012
Прэзентацыя аўдыёкнігі "Птушкі без гнёздаў" з успамінамі Ларысы Геніюш
"Жылі мы з дня на дзень, вечныя чужынцы, птушкі без гнёздаў, у якіх надзея была толькі на Бога", - піша ва ўспамінах Ларыса Геніюш пра сваю сям’ю, якую воляй лёсу кідала па свеце.

Успаміны - гэта, па сутнасці, гісторыя пакалення беларусаў, якія былі “вечнымі чужынцамі” - у II Рэчы Паспалітай, у Чэхіі і ўрэшце ў Сібіры.

Аддаючы даніну памяці выдатнай дачцэ беларускай зямлі Ларысе Геніюш, Беларускае гістарычнае таварыства ў Польшчы і Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org, выдала яе ўспаміны "Птушкі без гнёздаў" аўдыёкнігай. Успаміны Ларысы Геніюш агучыла народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, паведамляецца на Budzma.Org.

Прэзентацыі выдання адбудуцца:

  • у Горадні - 5 лістапада 2012 года ў 18.30 па адрасе: вул. Будзённага, 48а, зала № 38.
  • у Мінску - 6 лістапада 2012 года ў 18.00 у Галерэі "Ў" (прасп. Незалежнасцi, 37а).

Уваход на імпрэзы вольны!

У сустрэчах возьмуць удзел: народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, бард і аўтар песняў на словы Ларысы Геніюш Алесь Камоцкі, даследчык яе творчасці Міхась Скобла.

Кожны прысутны атрымае ў падарунак аўдыёкнігу "Птушкі без гнёздаў".

Прэзентацыя аўдыёкнігі Ларысы Геніюш у Горадні адбудзецца пры падтрымцы кніжнай серыі "Гарадзенская Бібліятэка", у Мінску - пры падтрымцы Міжнароднага грамадскага аб’яднання "Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Аўдыёкніга "Птушкі без гнёздаў" пабачыла свет у межах праекту "Памяць па-над часам і межамі". Таксама неўзабаве ўспаміны Ларысы Геніюш выйдуць у перакладзе на польскую мову. Над тэкстам працаваў адзін з найлепшых перакладчыкаў Чэслаў Сэнюх. Польскі варыянт кнігі будзе ўзбагачаны архіўнымі фотаздымкамі, з якіх частка дагэтуль нідзе не публікавалася, а таксама грунтоўнымі каментарамі гісторыкаў.

* * *

Ларыса Геніюш нарадзілася 27 ліпеня (9 жніўня паводле старога стылю) 1910 года ў маёнтку Жлобаўцы каля вёскі Воўпа Гарадзенскага павета Гарадзенскай губерні. Скончыла Ваўкавыскую гімназію (1928). У 1937-1948 жыла ў Празе. У сакавіку 1943 года стала генеральным сакратаром урада і займалася захаваннем і ўпарадкаваннем архіва БНР. 5 сакавіка 1948 года арыштаваная з мужам у Вiмпэрку (Чэхiя) і 12 жніўня перададзеная савецкім уладам. Утрымліваліся ў савецкіх турмах Вены і Львова, з канца 1948 года - у турме ў Мінску, дзе Ларысу Геніюш дапытваў міністр Дзяржбяспекі БССР Лаўрэнцій Цанава, які беспаспяхова патрабаваў ад яе перадаць ім архівы БНР. У лютым 1949 годзе Вярхоўны суд БССР прыгаварыў Ларысу Геніюш да 25 гадоў зняволення ў лагерах. Пакаранне адбывала ў лагерах Iнта і Абезь (Комi АССР) і ў Мардоўскай АССР. У 1956 разам з мужам часткова рэабілітаваная, тэрмін пакарання зменшаны да 8 гадоў, якія ўжо прайшлі з моманту прысуду. Пасля вызвалення пасяліліся на радзiме мужа ў Зэльве. Прынцыпова адмаўлялася прымаць савецкае грамадзянства. Памерла 7 красавіка 1983 года у Зэльве, дзе і знаходзіцца яе магіла.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео