BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Вечар памяці рэпрэсаваных пісьменнікаў

30.10.2012
Вечар памяці рэпрэсаваных пісьменнікаў
Саюз беларускіх пісьменнікаў 30 кастрычніка праводзіць вечарыну памяці беларускіх пісьменнікаў, рэпрэсаваных у 30-я гады ХХ ст.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя 103 грамадскія, культурныя і палітычныя дзеячы Беларусі, нагадвае прэсавая служба СБП.

Сярод іх паэты Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Сяргей Мурзо, Зяма Півавараў, Юлій Таўбін, Ізі Харык, Міхась Чарот, Арон Юдэльсон, празаікі Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Васіль Сташэўскі, літаратурныя крытыкі Якаў Бранштэйн, Саламон Левін, Пятро Хатулёў, Макар Шалай, журналісты Віктар Вайноў, Павел Шастакоў…

Усяго толькі за тры восеньскія месяцы 1937-га было рэпрэсавана больш за 500 грамадскіх і культурных дзеячаў Беларусі.

Вечар памяці пачнецца ў 18.30 у Галерэі “Ў” (Мінск, праспект Незалежнасці, 37А).

Удзел у ім возьмуць: Анатоль Вярцінскі, Радзім Гарэцкі, Віктар Жыбуль, Мая Кляшторная, Ігар Кузняцоў, Леанід Маракоў, Анатоль Сідарэвіч. Вядучы - Сяргей Законнікаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео